Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы незадаволеныя жыцьцём

Polskie Radio
Jury Lichtarowicz 11.10.2018 09:12
Сацыёлягі кажуць, што 0% беларусаў цалкам задаволеныя жыцьцём.
Foto: pixabay.com/CC0

Кампанія MIA Research правяла на замову дасьледчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту апытаньне беларусаў пра задаволенасьць жыцьцём.

Вельмі шчасьлівымі сябе лічаць 19,3% беларусаў, 68,1% называюць сябе хутчэй шчасьлівымі. Ня вельмі шчасьлівымі сябе лічаць 12% жыхароў Беларусі, а вельмі нешчасьлівымі – толькі 0,5%.

Цалкам задаволеных жыцьцём у Беларусі не знайшлося ўвогуле. 30% хутчэй задаволеныя жыцьцём, 14% – хутчэй незадаволеныя, яшчэ 5% зусім незадаволеныя.

Для бальшыні беларусаў у жыцьці важна мець высокую аплату (65%), аддаваць максымум часу і сілаў сваёй сям’і (92%), клапаціцца пра навакольнае асяродзьдзе, добра бавіць час, пазьбягаць непрыемнасьцяў і захоўваць традыцыі.

Сярод пагроз, зь якімі сутыкаюцца беларусу, дамінуюць рабункі (13%), хуліганства і вандалізм (24,2%) ды піцьцё алькаголю на вуліцах (52,3%).

Паводле Радыё «Свабода»/Белапан/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт