Logo Polskiego Radia
Print

ПАРЭ заклікае Менск не выдаваць ліцэнзіі Беларускай АЭС

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.10.2018 16:05
З самага пачатку будаўніцтва ўлады Летувы пратэстуюць супраць станцыі, мяркуючы, што яна будзе недастаткова бясьпечнай.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

ПАРЭ заклікае Менск не выдаваць ліцэнзіі Беларускай АЭС
У чацьвер, 11 кастрычніка, Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы зацьвердзіла рэзалюцыю «Ядзерная абарона й бясьпека ў Эўропе». У ёй ПАРЭ заклікала беларускіх чыноўнікаў не выдаваць ліцэнзіі Беларускай АЭС, якая будуецца ў Астраўцы, да рэалізацыі міжнародных патрабаваньняў ядзернай бясьпекі.
ПАРЭ заклікае рэгулятар атамнай энэргетыкі Беларусі не выдаваць ліцэнзію БелАЭС, пакуль ня будзе выкананы шэраг патрабаваньняў: забясьпечаная бясьпека аб'екта пры землятрусе, узмоцненая абарона рэактараў ад падзеньня цяжкага самалёта, складзеныя дамоўленасьці з суседнімі краінамі па кіраваньні НС, у тым ліку зь Летувой. Пра гэта паведаміў старшыня камісіі па пытаньнях энэргетыкі Сэйма Летувы Віргіліюс Подэрыс, які ўдзельнічаў у пасяджэньні. За зацьвярджэньне рэзалюцыі прагаласавала 99 парлямэнтароў, 18 дэлегатаў былі супраць, яшчэ 8 – устрымаліся.
Беларуская атамная электрастанцыя ўзводзіцца ў Гарадзенскай вобласьці, у 50 км ад Вільні. З самага пачатку будаўніцтва ўлады Летувы пратэстуюць супраць станцыі, мяркуючы, што яна будзе недастаткова бясьпечнай. У Летуве ня толькі адмаўляюцца купляць у будучыні электраэнэргію зь БелАЭС, але й падбіваюць іншыя краіны на гэта.

У чацьвер, 11 кастрычніка, Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы зацьвердзіла рэзалюцыю «Ядзерная абарона й бясьпека ў Эўропе». У ёй ПАРЭ заклікала беларускіх чыноўнікаў не выдаваць ліцэнзіі Беларускай АЭС, якая будуецца ў Астраўцы, да рэалізацыі міжнародных патрабаваньняў ядзернай бясьпекі.

ПАРЭ заклікае рэгулятара атамнай энэргетыкі Беларусі не выдаваць ліцэнзію БелАЭС, пакуль ня будзе выкананы шэраг патрабаваньняў: забясьпечаная бясьпека аб'екта пры землятрусе, узмоцненая абарона рэактараў ад падзеньня цяжкага самалёта, складзеныя дамоўленасьці з суседнімі краінамі па кіраваньні НС, у тым ліку зь Летувой. Пра гэта паведаміў старшыня камісіі па пытаньнях энэргетыкі Сэйма Летувы Віргіліюс Подэрыс, які ўдзельнічаў у пасяджэньні. За зацьвярджэньне рэзалюцыі прагаласавала 99 парлямэнтароў, 18 дэлегатаў былі супраць, яшчэ 8 – устрымаліся.

Беларуская атамная электрастанцыя ўзводзіцца ў Гарадзенскай вобласьці, у 50 км ад Вільні. З самага пачатку будаўніцтва ўлады Летувы пратэстуюць супраць станцыі, мяркуючы, што яна будзе недастаткова бясьпечнай. У Летуве ня толькі адмаўляюцца купляць у будучыні электраэнэргію зь БелАЭС, але й падбіваюць іншыя краіны на гэта.

тэлеграф/вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт