Logo Polskiego Radia
Print

Мікалая Статкевіча затрымалі ў Берасьці

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.10.2018 14:45
Палітыка затрымалі на сустрэчы праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасьці.
Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)фота: профіль Мікалая Статкевіча ў "Фэйсбуку"

14 кастрычніка на плошчу Леніна ў Берасьці зноў выйшлі праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Сярод іх быў і апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч. Як паведамляе карэспандэнт Tut.by, падчас акцыі ён быў затрыманы сілавікамі.

Разам са Статкевічам затрымалі відэаблогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава, якія асьвятляюць на сваім канале «Народны рэпарцёр» сытуацыю з будаўніцтвам прадпрыемства.

Паводле папярэдняй інфармацыі, іх адправілі ў Ленінскі РАУС Берасьця.Акрамя таго, яшчэ да пачатку несанкцыянаванай акцыі на ўезьдзе ў горад затрымалі праціўніка будаўніцтва завода Дзьмітрыя Бекалюка.

Акумулятарны завод будуе на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» ТАА «АйПаўэр». Жыхары гораду й некалькіх вёсак Берасьцейскага раёну лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт