Logo Polskiego Radia
Print

Менчукі зьбіраюць подпісы супраць тытунёвых кіёскаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.10.2018 13:41
Яны лічаць, што разьмяшчэньне кіёскаў будзе садзейнічаць ужываньню тытунёвых вырабаў.
diema/pixabay.com/CC0 Public Domain

Менчукі зьбіраюць подпісы супраць тытунёвых кіёскаў
Яны лічаць, што разьмяшчэньне кіёскаў будзе садзейнічаць ужываньню тытунёвых вырабаў.
Менчукі зьбіраюць подпісы супраць тытунёвых кіёскаў. Супраць разьмяшчэньня на вуліцах Менску 500 тытунёвых кіёскаў на плятформе Petitions.by падпісаліся больш за 360 чалавек.
На пачатку кастрычніка Tut.by са спасылкай на інфармаваныя крыніцы напісаў, што кампанія „Энэрга-Оіл” створыць у Менску каля 500 гандлёвых пунктаў продажу цыгарэт. Усяго ў Беларусі разьмесьцяць амаль 2,5 тысячы кіёскаў, крамаў і павільёнаў.
Паводле крыніц, выканкамы мусяць без аўкцыёну перадаць у арэнду інвэстару зямельныя ўчасткі для будаўніцтва й абслугоўваньня гандлёвых аб’ектаў. Сёлета ў Горадні ў арэнду „Энэрга-Оіл” перайшлі кіёскі „Тытунь” Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі.
Інфармацыю пра пераход кіёскаў да „іншай кампаніі” пацьвердзіў у СМІ дырэктар УП „Тытунь” Аляксандар Мельнічак. Ад жніўня „Энэрга-Оіл” зьяўляецца адзіным апэратарам у продажы вырабаў Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі „Нёман”.
Тым часам менчукі, якія зьбіраюць подпісы супраць тытунёвых кіёскаў лічаць, што іх разьмяшчэньне будзе садзейнічаць ужываньню тытунёвых вырабаў. Паводле іх, цяперашні аб’ём гандлю тытунёвымі вырабамі ў сталіцы цалкам задавальняе попыт усіх ахвотных.
Пэтыцыю накіруюць у Менгарвыканкам і Міністэрства аховы здароўя.
СЗАА „Энэрга-Оіл” – другі імпартэр цыгарэт у Беларусь. Мяркуецца, што „Энэрга-Оіл” знаходзіцца пад кіраўніцтвам бізнэсоўца Аляксея Алесіна.
svaboda.org/аз

Менчукі зьбіраюць подпісы супраць тытунёвых кіёскаў. Супраць разьмяшчэньня на вуліцах Менску 500 тытунёвых кіёскаў на плятформе Petitions.by падпісаліся больш за 360 чалавек.

На пачатку кастрычніка Tut.by са спасылкай на інфармаваныя крыніцы напісаў, што кампанія „Энэрга-Оіл” створыць у Менску каля 500 гандлёвых пунктаў продажу цыгарэт. Усяго ў Беларусі разьмесьцяць амаль 2,5 тысячы кіёскаў, крамаў і павільёнаў.

Паводле крыніц, выканкамы мусяць без аўкцыёну перадаць у арэнду інвэстару зямельныя ўчасткі для будаўніцтва й абслугоўваньня гандлёвых аб’ектаў. Сёлета ў Горадні ў арэнду „Энэрга-Оіл” перайшлі кіёскі „Тытунь” Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі.

Інфармацыю пра пераход кіёскаў да „іншай кампаніі” пацьвердзіў у СМІ дырэктар УП „Тытунь” Аляксандар Мельнічак. Ад жніўня „Энэрга-Оіл” зьяўляецца адзіным апэратарам у продажы вырабаў Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі „Нёман”.

Тым часам менчукі, якія зьбіраюць подпісы супраць тытунёвых кіёскаў лічаць, што іх разьмяшчэньне будзе садзейнічаць ужываньню тытунёвых вырабаў. Паводле іх, цяперашні аб’ём гандлю тытунёвымі вырабамі ў сталіцы цалкам задавальняе попыт усіх ахвотных.

Пэтыцыю накіруюць у Менгарвыканкам і Міністэрства аховы здароўя.СЗАА „Энэрга-Оіл” – другі імпартэр цыгарэт у Беларусь. Мяркуецца, што „Энэрга-Оіл” знаходзіцца пад кіраўніцтвам бізнэсоўца Аляксея Алесіна.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт