Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнку падарылі Сьвяшчэннае Пісаньне Новага Запавету на беларускай мове

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.10.2018 15:47
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі: Беларускія вучоныя працавалі над перакладам пісаньня 25 гадоў.
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл i Аляксандaр Лукашэнкa. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл i Аляксандaр Лукашэнкa. PAP/EPA/NIKOLAI PETROV / POOL

Лукашэнку падарылі Сьвяшчэннае Пісаньне Новага Запавету на беларускай мове
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі: Беларускія вучоныя працавалі над перакладам пісаньня 25 гадоў.
Члены Сьвяшчэннага сынода Рускай праваслаўнай царквы й Сынода Беларускай праваслаўнай царквы падарылі сёньня Аляксандру Лукашэнку ўнікальны экзэмпляр перакладзенага са старажытнагрэчаскай на сучасную беларускую мову Сьвяшчэннага Пісаньня Новага Запавету.
Як расказаў Мітрапаліт Менскі й Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, беларускія вучоныя працавалі над перакладам пісаньня 25 гадоў. „Гэта вельмі доўгая, карпатлівая праца. Але вучоныя справіліся, і сярод іх былі нашы сьвяшчэннаслужыцелі”, - адзначыў ён.
На адным з паседжаньняў Сынода БПЦ было прынята рашэньне вылучыць перакладчыцкую групу на прэмію „За духоўнае адраджэньне”. „Спадзяёмся, што камісія, якая будзе вывучаць, разглядаць нашу кандыдатуру, падтрымае яе”, - дадаў мітрапаліт.
На сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам кіраўнік Беларусі падарыў яму абраз з выявай беларускіх сьвятых - Ефрасіньні Полацкай, Кірылы Тураўскага й Валянціны Мінскай - на фоне Сьвята-Духава кафедральнага сабора. Абраз выкананы ва ўнікальнай тэхніцы - васковай тэмпэры з выкарыстаньнем пазалоты, натуральных і паўкаштоўных мінэралаў.
У сваю чаргу патрыярх паднёс Аляксандру Лукашэнку абраз Уладзімірскай іконы Божай Маці й памятны мэдаль у гонар 100-годзьдзя аднаўленьня патрыяршаства.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт