Logo Polskiego Radia
Print

BMW і «Беларуснафта» дапамогуць беларусам перасесьці на электракары

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.10.2018 15:19
Да 2030 года ў Беларусі плянуецца ўстанавіць больш за 1300 станцый зарадкі.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Кампанія «Беларуснафта» і імпарцёр BMW і MINI аб'яднаюць намаганьні па стварэньні інфраструктуры й разьвіцьцю рынку электрамабіляў у Беларусі. Праз 2-3 гады ў Менску і рэгіёнах будзе звыш 400 электразаправак.

«Беларусьнафта» зоймецца разьвіцьцём сеткі электразаправак, імпарцёр BMW – фарміраваньнем рынку электрамабіляў і пастаўкай сучасных партатыўных зарадак.

Аўтацэнтр «Аўтаідэя» атрымаў статус першага ў Беларусі дылера электрамабіляў.

Да 2030 года ў Беларусі плянуецца ўстанавіць больш за 1300 станцый зарадкі. Толькі да 2021 года сетка АЗС «Беларуснафта» павінна папоўніцца 431 электразапраўкамі.

У пачатку лістапада ў Менск прыедзе абноўлены электракар BMW i3 з больш ёмістай літый-ённай батарэяй, якая дазваляе праехаць на адной зарадцы да 360 км. Акрамя таго, беларусам ужо даступны электракабрыялет BMW i8 Roadster. У бліжэйшыя гады на беларускім рынку зьявяцца і іншыя мадэлі BMW з электрарухавікамі й гібрыднымі прывадамі.

telegraf.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт