Logo Polskiego Radia
Print

Суд у Менску разьбіраецца ў чарговай трагедыі ў войску

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.10.2018 15:31
Салдата застрэлілі сёлета 4 красавіка падчас заняткаў па баявой падрыхтоўцы.
Фота мае ілюстрацыйны характарФота мае ілюстрацыйны характарfoto: vsr.mil.by

Менскі раёны суд распачаў разгляд справы аб сьмерці жаўнера Дзьмітрыя Удода, якога сёлета 4 красавіка застрэлілі падчас заняткаў па баявой падрыхтоўцы. На лаве падсудных – вайсковец тэрміновай службы Сяргей Крупа.

Яго вінавацяць у злачынстве, што прадугледжана ч.2 ст.463 (парушэньне правілаў абыходжаньня са зброяй, боепрыпасамі, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека) Крымінальнага кодэкса.

25-гадовы жыхар Мазыра Сяргей Крупа ня быў узяты пад варту, у залі суду ён з’явіўся без канвою. Цяпер ён працягвае вайсковую службу ў 120-й асобнай мэханізаванай брыгадзе, да дэмабілізацыі яму застаецца роўна месяц.

Трагедыя адбылася 4 красавіка ў 120-й асобнай механізаванай брыгады (базуецца ва Ўруччы). У красавіку 2018 года С. Крупа быў наводчыкам БМП, а Д. Удод – мэханікам-кіроўцай. Паводле дзяржабвінаваўца, Крупа падчас заняткаў на агнявой падрыхтоўцы «у парушэньне патрабаваньняў статуту ўнутранай службы» не праверыў разражанасьць кулямёту Калашнікова, які разьмешчаны на БМП, і не паставіў яго на засьцярагальнік. У выніку Крупа па неасцярожнасьці зьдейсніў адзіночны стрэл, у выніку якога загінуў Удод.

Сяргей Крупа прызнае сябе вінаватым.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт