Logo Polskiego Radia
Print

Невядомыя пужалі TUT.BY выбухам у офісе

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.10.2018 12:21
Невядомы даслаў некалькі лістоў з пагрозамі выбуху ў будынку.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Міліцыя прыйшла ў адзін з офісаў TUT.BY. Нехта паведаміў пра выбух.

Сёньня з раніцы міліцыя, сьледчыя й экспэрты працуюць у офісе кампаніі «РАБОТА ТУТ» у Менску. Невядомы даслаў некалькі лістоў з пагрозамі выбуху ў будынку, паведамляе партал TUT.BY.

Паводле папярэдніх зьвестак, на пошту кампаніі прыйшло прынамсі два дзіўныя лісты з розьніцай прыкладна ў 20 хвілін.

Невядомы прасіў спыніць адпраўку нейкіх паведамленьняў, або «падарвем цябе і твой офіс» і будзе «выбух будынку на Дзяржынскага». Супрацоўнікі паведамілі пра гэта ў міліцыю.

Ад раніцы ў офісе працуюць праваахоўнікі, а таксама супрацоўнікі Сьледчага камітэту й крыміналісты Дзяржкамітэту судовых экспэртызаў. Праводзіцца праверка па факце пагрозаў, высьвятляецца асоба й матывы аўтара лістоў.

Эвакуацыю не праводзілі, памяшканьне праверыў кіноляг са службовым сабакам.

Tut.by/belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт