Logo Polskiego Radia
Print

Судовыя выканаўцы наклалі абмежаваньні на маёмасьць старшыні БНФ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.10.2018 10:10
Своеасаблівым чынам адзначылі дату трыццацігодзьдзя стварэньня аргкамітэту БНФ судовыя выканаўцы.
www.narodny.org

Судовыя выканаўцы наклалі абмежаваньні на маёмасьць старшыні БНФ
Своеасаблівым чынам адзначылі дату трыццацігодзьдзя стварэньня аргкамітэту БНФ судовыя выканаўцы. Аддзел прымусовага выкананьня Шклоўскага раёна 19 кастрычніка наклаў абмежаваньні на маёмасьць старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва дзеля забесьпячэньня аплаты штрафу за Курапаты, які насамрэч быў ужо даўно выплачаны.
Як паведаміў Рыгор Кастусёў прэс-службе Партыі БНФ, 19 кастрычніка ён атрымаў па пошце цэлы пакет дакумэнтаў, зьвязаных з адміністратыўнымі штрафамі, якімі палітык быў пакараны ў часе сёлетніх пратэстаў у Курапатах. У тым ліку Рыгору Кастусёву была дасланая позва і пастанова аб накладаньні абмежаваньняў на маёмасьць у выглядзе забароны ажыцьцяўленьня рэгістрацыйных дзеяньняў у дачыненьні да аўтамабіля і гаража, якія належаць старшыні БНФ.
Як падкрэсьліў старшыня Партыі БНФ, аплата штрафу была зьдзейсьненая ім пасьля праходжаньня працэдуры судовага абскарджаньня адміністратыўнага спагнаньня ў Менскім гарадзкім судзе. Абскарджаньне ў судзе другой інстанцыі зьяўляецца неабходным этапам дзеля вычарпаньня ўсіх сродкаў прававой абароны на нацыянальным узроўні дзеля далейшага звароту ў міжнародныя інстанцыі.
Як паведаміў лідар Партыі БНФ, накладаньне абмежаваньня на распараджэньне аўтамабілем і неабходнасьць тэрміновых захадаў для прадухіленьня незаконных дзеяньняў судовых выканаўцаў стварыла перашкоды для яго ўдзелу ў мерапрыемствах, прымеркаваных да трыццацігодзьдзя БНФ.
Згодна з артыкулам 15.4 працэсульна-выканаўчага кодэкса аб адміністратыўных правапарушэньнях, у выпадку добраахвотнага выкананьня пастановы аб штрафе цягам месяца з моманту ўступленьня ў сілу пастановы выканаўчая вытворчасьць па прымусовым спагнаньні ўзбуджацца не павінная.

Аддзел прымусовага выкананьня Шклоўскага раёна 19 кастрычніка наклаў абмежаваньні на маёмасьць старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва дзеля забесьпячэньня аплаты штрафу за Курапаты, які насамрэч быў ужо даўно выплачаны.

Як паведаміў Рыгор Кастусёў прэс-службе Партыі БНФ, 19 кастрычніка ён атрымаў па пошце цэлы пакет дакумэнтаў, зьвязаных з адміністратыўнымі штрафамі, якімі палітык быў пакараны ў часе сёлетніх пратэстаў у Курапатах. У тым ліку Рыгору Кастусёву была дасланая позва і пастанова аб накладаньні абмежаваньняў на маёмасьць у выглядзе забароны ажыцьцяўленьня рэгістрацыйных дзеяньняў у дачыненьні да аўтамабіля і гаража, якія належаць старшыні БНФ.

Як падкрэсьліў старшыня Партыі БНФ, аплата штрафу была зьдзейсьненая ім пасьля праходжаньня працэдуры судовага абскарджаньня адміністратыўнага спагнаньня ў Менскім гарадзкім судзе. Абскарджаньне ў судзе другой інстанцыі зьяўляецца неабходным этапам дзеля вычарпаньня ўсіх сродкаў прававой абароны на нацыянальным узроўні дзеля далейшага звароту ў міжнародныя інстанцыі.

Як паведаміў лідар Партыі БНФ, накладаньне абмежаваньня на распараджэньне аўтамабілем і неабходнасьць тэрміновых захадаў для прадухіленьня незаконных дзеяньняў судовых выканаўцаў стварыла перашкоды для яго ўдзелу ў мерапрыемствах, прымеркаваных да трыццацігодзьдзя БНФ.

Згодна з артыкулам 15.4 працэсульна-выканаўчага кодэкса аб адміністратыўных правапарушэньнях, у выпадку добраахвотнага выкананьня пастановы аб штрафе цягам месяца з моманту ўступленьня ў сілу пастановы выканаўчая вытворчасьць па прымусовым спагнаньні ўзбуджацца не павінная.

прэс-служба БНФ/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт