Logo Polskiego Radia
Print

«Белдзяржхарчпрам» можа стаць адзіным рэгулятарам на рынку алькаголю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.10.2018 18:07
Таксама на нарадзе разглядалася прапанова аб устанаўленьні адзіных розьнічных цэн на некаторыя віды алькагольнай прадукцыі.
pixabay.com/Public Domain CC0

«Белдзяржхарчпрам» можа стаць адзіным рэгулятарам на рынку алькагольнай прадукцыі
«Белдзяржхарчпрам» можа стаць адзіным рэгулятарам на рынку алькагольнай прадукцыі ў Беларусі. Гэтую прапанову абмяркоўвалі на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы, якая ў панядзелак прайшла ў Палацы незалежнасьці ў Менску. Мерапрыемства было прысьвечанае пытаньням разьвіцьця лікёра-гарэлачнай галіны.
«Мы прапануем, каб быў адзіны рэгулятар, – цытуе словы віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага БелТА. –...У нас пяць органаў плюс аблвыканкамы займаюцца рэгуляваньнем. Адзін – ліцэнзію, адзін – квоты, адзін – якасьць вызначае. І мы ўносім прапанову, каб гэтую функцыю выконваў канцэрн »Белдзяржхарчпрам« для ўсёй галіны».
Русы мяркуе, што такое рашэньне было б правільным.
Таксама на нарадзе разглядалася прапанова аб устанаўленьні адзіных розьнічных цэн на некаторыя віды алькагольнай прадукцыі. Па дамоўных коштах будуць працаваць толькі вытворцы прадукцыі прэміюм-кляса, а таксама эксклюзіўнай і сувэнірнай прадукцыі.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт