Logo Polskiego Radia
Print

Пакараныя за допінг спартсмэны будуць вяртаць прызы й грошы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.10.2018 13:33
Калі спартсмэны і трэнэры ня вернуць грошай і прызы добраахвотна, іх будуць спаганяць праз суд.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

У Беларусі дыскваліфікаваныя за допінг спартсмэны (а таксама іх пэрсанал) будуць вяртаць ня толькі прэзыдэнцкія стыпэндыі, але й прызы. Парадак кампэнсацыі сродкаў у бюджэт вызначаны пастановай Саўміна (№ 750 ад 19 кастрычніка 2018 года), якая ў аўторак апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У дакумэнце адзначаецца, што ў бюджэт будуць спаганяць «імянныя стыпэндыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у сфэры фізычнай культуры й спорту» і «прызы ў грашовай ці натуральнай форме спартсмэнам, узнагароджаньні трэнэрам». Калі спартсмэны і трэнэры ня вернуць грошай і прызы добраахвотна на працягу шасьці месяцаў (прадугледжваецца растэрміноўка), тады іх будуць спаганяць праз суд.

Новаўвядзеньне пачынае дзейнічаць з 27 лістапада.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт