Logo Polskiego Radia
Print

«Белавія» і Wargaming вядуць перамовы пра будучыню «Танкалёта»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.10.2018 16:01
«Праект «Танкалёт» дазволіў расказаць усяму сьвету пра ўнікальны прадукт родам зь Беларусі».
фота: Белавія

«Белавія» і Wargaming вядуць перамовы пра будучыню «Танкалёта»
Авіякампанія «Белавія» й Wargaming пачалі перамовы аб магчымым прадаўжэньні тэрміну эксплюатацыі «Танкалёта». Пакуль кампаніі вядуць перамовы пра лёс «Танкалёта», ён працягвае ажыцьцяўляць рэйсы. Вынікі перамоваў прадстаўнікі кампаній паведамяць дадаткова.
«Праект «Танкалёт»дазволіў расказаць усяму сьвету пра ўнікальны прадукт родам зт Беларусі, а таксама прыцягнуць увагу замежнікаў да нашай краіны. Для нас таксама было важна, што пасажыры стараліся выбраць менавіта «Белавія», каб мець магчымасьць патрапіць на борт забрэндаванага паветранага судна. На дадзены момант мы стаім перад дылемай аб працягу эксплюатацыі «Танкалёта». Мы ня хочам ставіць кропку ў гэтай прыгожай гісторыі й вядзем перамовы з Wargaming», – распавёў генэральны дырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў.
«Танкалёт» – гэта выраз нашага гонару сваімі беларускімі каранямі й глябальная дэманстрацыя таго, што Беларусь – сучасная краіна, у якой нараджаюцца маштабныя праекты сусьветнага ўзроўню. Мы ня можам напярэдадні Новага году забраць такі цудоўны падарунак у 160 мільёнаў прыхільнікаў нашай гульні», – адзначыў кіраўнік выдавецкага падразьдзяленьня Wargaming ў СНД Андрэй Мураўёў.
За два гады «Танкалёт» зьдзейсьніў 2457 рэйсаў, абляцеў 56 краін і перавёз 270 тысяч пасажыраў. Для стварэньня ўнікальнай ліўрэі было выкарыстана 300 літраў фарбы і 450 квадратных мэтраў трафарэтаў. Пры афарбоўцы было задзейнічана 13 спэцыялістаў, а сам працэс заняў 1800 рабочых гадзін. Афарбоўка самалёта ажыцьцяўлялася ў чэскай Астраве.

Авіякампанія «Белавія» й Wargaming пачалі перамовы аб магчымым прадаўжэньні тэрміну эксплюатацыі «Танкалёта». Пакуль кампаніі вядуць перамовы пра лёс «Танкалёта», ён працягвае ажыцьцяўляць рэйсы. Вынікі перамоваў прадстаўнікі кампаній паведамяць дадаткова.

«Праект «Танкалёт» дазволіў расказаць усяму сьвету пра ўнікальны прадукт родам зь Беларусі, а таксама прыцягнуць увагу замежнікаў да нашай краіны. Для нас таксама было важна, што пасажыры стараліся выбраць менавіта «Белавія», каб мець магчымасьць патрапіць на борт забрэндаванага паветранага судна. На дадзены момант мы стаім перад дылемай аб працягу эксплюатацыі «Танкалёта». Мы ня хочам ставіць кропку ў гэтай прыгожай гісторыі й вядзем перамовы з Wargaming», – распавёў генэральны дырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў.

«Танкалёт» – гэта выраз нашага гонару сваімі беларускімі каранямі й глябальная дэманстрацыя таго, што Беларусь – сучасная краіна, у якой нараджаюцца маштабныя праекты сусьветнага ўзроўню. Мы ня можам напярэдадні Новага году забраць такі цудоўны падарунак у 160 мільёнаў прыхільнікаў нашай гульні», – адзначыў кіраўнік выдавецкага падразьдзяленьня Wargaming у СНД Андрэй Мураўёў.

За два гады «Танкалёт» зьдзейсьніў 2457 рэйсаў, абляцеў 56 краін і перавёз 270 тысяч пасажыраў. Для стварэньня ўнікальнай ліўрэі было выкарыстана 300 літраў фарбы і 450 квадратных мэтраў трафарэтаў. Пры афарбоўцы было задзейнічана 13 спэцыялістаў, а сам працэс заняў 1800 рабочых гадзін. Афарбоўка самалёта ажыцьцяўлялася ў чэскай Астраве.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт