Logo Polskiego Radia
Print

Харасьці: правы чалавека ў Беларусі па-ранейшаму пагаршаюцца

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.10.2018 13:31
Пра гэта незалежны экспэрт паведаміў у сваім выступе перад Генэральнай Асамблеяй ААН.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Харасьці: правы чалавека ў Беларусі па-ранейшаму пагаршаюцца
Пра гэта незалежны экспэрт паведаміў у сваім выступе перад Генэральнай Асамблеяй ААН.
Рэпрэсіі супраць свабоды слова зьяўляюцца апошняй трывожнай падзеяй на фоне ўсё большага пагаршэньня і ўціску на правы чалавека ў Беларусі. Пра гэта паведаміў незалежны экспэрт Міклаш Харасьці у сваім выступе перад Генэральнай Асамблеяй ААН 25 кастрычніка.
Спэцыяльны дакладчык ААН па пытаньні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці адзначыў „сумны лёс свабоды слова”, у прыватнасьці, на ўзроўні заканадаўства, якое мае пакласьці канец ананімнасьці камэнтатараў анлайн мэдыя й прымусіць усе інтэрнэт-плятформы атрымліваць дзяржаўную рэгістрацыю.
Харасьці, якога шасьцігадовы тэрмін знаходжаньня на пасадзе Спэцдакладчыка набліжаецца да канца, кажа, што парушэньні правоў чалавека, якія выклікалі міжнародную ўвагу, калі ён пачынаў сваю працу, па-ранейшаму пагаршаюцца ў важных галінах.
„Улічваючы немагчымасьць поўнага кантролю кантэнту ў інтэрнэце, новыя правілы будуць прымяняцца адвольным, сэлектыўным і палітызаваным чынам, з мэтай запалохваньня тых, хто выказвае крытычныя погляды й выкрывае парушэньні”, - сказаў ён.
„У той жа час, захоўваюцца ўсе ганебныя сыстэмныя парушэньні, якія Рада па правах чалавека асудзіла пры заснаваньні мандата ў 2012 годзе”, — сказаў Харасьці.
Харасьці адзначыў таксама, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, якая да гэтага часу ўжывае сьмяротнае пакараньне.
Прагрэсу ў Беларусі, паводле яго словаў, у цяперашні час перашкаджае адсутнасьць палітычнай волі. Свой выступ ён завяршыў падзякай „адважным жанчынам і мужчынам, якія працягваюць патрабаваць павагі да сваіх асноўных правоў паводле Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, 70-годзьдзе прыняцьця якой адзначаецца сёлета”.
spring96.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт