Logo Polskiego Radia
Print

У Гомлі праходзіць форум рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 27.10.2018 08:54
«Вы, напэўна, адчуваеце, што Гомель нічым не адрозьніваецца ад цудоўных украінскіх гарадоў».
Аляксандар Лукашэнка й Пятро ПарашэнкаАляксандар Лукашэнка й Пятро Парашэнкаbelta.by

Лукашэнка — Парашэнку: «Гомель нічым не адрозьніваецца ад цудоўных украінскіх гарадоў»
26 кастрычнік 2018, 14:14
Пятро Парашэнка і Аляксандар Лукашэнка, 26 красавіка 2017 году
Пятро Парашэнка і Аляксандар Лукашэнка, 26 красавіка 2017 году
Падзяліцца
333
27
Глядзець камэнтары
Друкаваць
Да фразы Лукашэнкі пра Магілёў як «шматок расейскай зямлі» сёньня дадалася характарыстыка ім Гомля, які «нічым не адрозьніваецца ад цудоўных украінскіх гарадоў».
Падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у Гомлі 26 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка сказаў украінскаму боку, што «з асалодай вялікай дэлегацыяй прыедзе ў той горад, які вы вызначыце», піша БелТА.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка (зьлева направа). Кіеў, 21 ліпеня 2017 году
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дыялёг з ворагам свайго сябра. Тэзісы да сустрэчы прэзыдэнтаў Лукашэнкі і Парашэнкі ў Гомлі
Адносна прыезду Парашэнкі ў Гомель Лукашэнка заявіў:
«Вы, напэўна, адчуваеце, што ён нічым не адрозьніваецца ад цудоўных украінскіх гарадоў. Гэта натуральна, бо да мяжы тут літаральна рукой падаць. Тут вельмі шмат жыве ўкраінцаў, грамадзянаў Украіны, асабліва апошнім часам, якія ў сувязі з канфліктам перасяліліся сюды».
Дэталёвых зьвестак пра нацыянальны склад насельніцтва Гомля за апошнія гады няма — але ёсьць зьвесткі перапісу насельніцтва 2012 году, у якім украінцамі сябе назвалі 3,11% гамельчукоў (гэта каля 15,5 тысячы чалавек з паўмільённага гораду).
Лукашэнка зноў згадаў лічбы «150 тысяч прыехала з Украіны ў Беларусь». Раней ён казаў, што столькі было ўцекачоў з Украіны праз баявыя дзеяньні на Данбасе. Але ягоныя словы зьняпраўдзілі ў ААН: 150 тысяч — сумарная колькасьць тых украінцаў, хто прасіў часовы або сталы від на жыхарства ў Беларусі ў 2014–2015 гадах. На момант, калі Лукашэнка пачаў ужываць гэтыя лічбы, паводле афіцыйных зьвестак МУС Беларусі, у краіне 20–30 тысяч мігрантаў з Украіны і 1 уцякач, які атрымаў афіцыйны статус; яшчэ 1089 украінцаў атрымалі «дадатковую абарону».


Падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у Гомлі 26 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка сказаў украінскаму боку, што «з асалодай вялікай дэлегацыяй прыедзе ў той горад, які вы вызначыце», піша БелТА.

Адносна прыезду Парашэнкі ў Гомель Лукашэнка заявіў: «Вы, напэўна, адчуваеце, што ён нічым не адрозьніваецца ад цудоўных украінскіх гарадоў. Гэта натуральна, бо да мяжы тут літаральна рукой падаць. Тут вельмі шмат жыве ўкраінцаў, грамадзянаў Украіны, асабліва апошнім часам, якія ў сувязі з канфліктам перасяліліся сюды».

Дэталёвых зьвестак пра нацыянальны склад насельніцтва Гомля за апошнія гады няма — але ёсьць зьвесткі перапісу насельніцтва 2012 году, у якім украінцамі сябе назвалі 3,11% гамельчукоў (гэта каля 15,5 тысячы чалавек з паўмільённага гораду).

Лукашэнка зноў згадаў лічбы «150 тысяч прыехала з Украіны ў Беларусь». Раней ён казаў, што столькі было ўцекачоў з Украіны праз баявыя дзеяньні на Данбасе. Але ягоныя словы зьняпраўдзілі ў ААН: 150 тысяч — сумарная колькасьць тых украінцаў, хто прасіў часовы або сталы від на жыхарства ў Беларусі ў 2014–2015 гадах.

На момант, калі Лукашэнка пачаў ужываць гэтыя лічбы, паводле афіцыйных зьвестак МУС Беларусі, у краіне 20–30 тысяч мігрантаў з Украіны і 1 уцякач, які атрымаў афіцыйны статус; яшчэ 1089 украінцаў атрымалі «дадатковую абарону».

Таксама ў Гомлі прадстаўнікі Беларусі і Ўкраіны падпісалі пагадненьне аб рэадмісіі.

У ім вызначаныя ўзаемныя абавязаньні дзяржаў прымаць на сваю тэрыторыю сваіх грамадзян, а таксама грамадзян трэціх краін і асобаў без грамадзянства, якія незаконна ўехалі на іхнюю тэрыторыю або незаконна знаходзяцца на ёй.

Апроч таго, пад дзеяньне гэтага дакумэнту падпадуць грамадзяне, якія страцілі падставы для легальнага знаходжаньня ў іншай краіне.

svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт