Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі зноў даражэе паліва

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.10.2018 09:24
Сёлета кошты на паліва зьмяняюцца ў Беларусі ўжо ў 22 раз. З канца жніўня яны павышаюцца кожны тыдзень.
pixabay.com/Public Domain CC0

У\ Беларусі зноў даражэе паліва
«Белнафтахім» абвяшчае пра павышэньне коштаў на аўтамабільнае паліва. З 28 кастрычніка кошты на ўсе віды бэнзіну і на дызэльнае паліва вырастуць на 1 капейку і будуць такія: АІ-92-К5-Еўра – 1 рубель 40 капеек, АІ-95-К5-Еўра – 1 рубель 49 капеек, АІ-98-К5-Еўра – 1 рубель 70 капеек, ДП – 1 рубель 49 капеек.
Сёлета кошты на паліва зьмяняюцца ў Беларусі ўжо ў 22 раз. З канца жніўня яны павышаюцца кожны тыдзень. Так, апошнім разам падаражаньне адбылося 21 кастрычніка. Тады на 1 капейку вырасьлі кошты на ўсе віды паліва, апроч бэнзіну АІ-92.
У канцэрне «Белнафтахім» раней заяўлялі, што кошты на беларускіх АЗС не пасьпяваюць за ростам коштаў на нафту, таму айчынныя НПЗ не могуць кампэнсаваць свае выдаткі на перапрацоўку.
euroradio.fm/эж

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт