Logo Polskiego Radia
Print

У Гомелі прапануюць перайменаваць Камсамольскую ў Шабунеўскага

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.10.2018 14:42
Станіслаў Шабунеўскі быў архітэктарам, які спраектаваў цікавыя быдынкі Гомеля.
ГомельГомельhttps://commons.wikimedia.org/GomelBoy/ CC BY-SA 3.0

Гомельскі гісторык і журналіст Марыя Булавінская і архітэктар Сяргей Ляпін запусьцілі онлайн-пэтыцыю аб перайменаваньні вуліцы Камсамольскай і наданьні ёй імя вядомага рэпрэсаванага архітэктара Станіслава Шабунеўскага. Па ягоных праектах пабудаваныя найбольш цікавыя і прыгожыя будынкі Гомеля.

Пэтыцыю стварылі 29 кастрычніка — у Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Пад іх трапіў і выдатны архітэктар Станіслаў Шабунеўскі. Сёлета 2 сьнежня споўніцца 150 гадоў з дня яго нараджэньня.

«Чыноўнікі дзесяць гадоў абяцаюць паставіць помнік архітэктару, але да сёньня яго імя так і не ўшанаванае. Мы прапаноўваем перайменаваць у гонар Станіслава Шабунеўскага менавіта вуліцу Камсамольскую, бо зь ёй зьвязаны творчы шлях архітэктара», — пракамэнтавала Свабодзе Марыя Булавінская.

На Камсамольскай быў пабудаваны першы будынак Шабунеўскага — мужчынская клясычная гімназія. Цяпер у будынку разьмешчаны Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт транспарту, які рыхтуе і будучых архітэктараў.

На рагу вуліц Камсамольскай і Савецкай раней разьмяшчалася гімназія Ратнэра, пабудаваная па праекце Шабунеўскага ў 1907 годзе.

У 1931 годзе Станіслаў Шабунеўскі быў арыштаваны органамі ГПУ і асуджаны на 10 гадоў. У 1937 яго паўторна арыштавалі. Памёр у месцах пазбаўленьня волі. У 1989 годзе архітэктар быў рэабілітаваны пракуратурай БССР.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт