Logo Polskiego Radia
Print

Улады гатовыя адмовіцца ад крымінальнага перасьледу за падатковыя парушэньні

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.10.2018 10:28
«Неабходна забясьпечыць бізнэс рэальнай фінансавай падтрымкай. Нам жыцьцёва неабходны рост інвэстыцый прыватнага бізнэсу»
Палац Незалежнасьці ў МенскуПалац Незалежнасьці ў МенскуWikimedia Commons/Antono Vasiljev/CC BY-SA 4.0

Улады гатовыя адмовіцца ад крымінальнага перасьледу за падатковыя парушэньніБеларускай эканоміцы жыцьцёва неабходныя інвэстыцыі й праекты прыватнага бізнэсу, заявіў прэм'ер-міністар Сяргей Румас, прадстаўляючы ў парлямэнце праграму ўрада. Дзяржава пры гэтым гатова пайсьці на сурʼёзныя крокі, накшталт адмены крымінальнага перасьледу за парушэньні ў сфэры падатковага заканадаўства.Ён адзначыў, што праграма ўмантаваная ў дзейную сыстэму дакумэнтаў, якія вызначаюць разьвіцьцё краіны, закліканых павысіць устойлівасьці краіны да зьнешніх і ўнутраных выклікаў.Праграма адрозьніваецца некаторымі асаблівасьцямі – роўнасьць усіх формаў уласнасьці, неўмяшаньне ў здаровую канкурэнцыю. Галоўны мэтавы арыенцір – павышэньне жыцьцёвага ўзроўню беларускага народа. У прыватнасьці, Румас заявіў аб неабходнасьці «стварыць умовы для дастойнага ўзроўню заробку беларуса».Праграмай прадугледжаны падзел функцый уласьніка і рэгулятара пры кіраваньні дзяржуласнасьцю, дэкрыміналізацыя эканамічных рызык, прапрацоўваюцца пытаньні адмены крымінальнага перасьледу за парушэньні ў сфэры падатковага заканадаўства. Разьвіцьцё сфэры паслуг, маштабная лічбавізацыя, устойліва нізкі ўзровень інфляцыі, удасканаленьне інвэстыцыйнай палітыкі, зьніжэньне рэгіянальнай дыфэрэнцыяцыі.Румас нагадаў аб прынятай стратэгіі разьвіцьця прадпрымальніцтва «Неабходна забясьпечыць бізнэс рэальнай фінансавай падтрымкай. Нам жыцьцёва неабходны рост інвэстыцый прыватнага бізнэсу», – падкрэсьліў ён.nn.by/tut.by/эж
Беларускай эканоміцы жыцьцёва неабходныя інвэстыцыі й праекты прыватнага бізнэсу, заявіў прэм'ер-міністар Сяргей Румас, прадстаўляючы ў парлямэнце праграму ўрада. Дзяржава пры гэтым гатова пайсьці на сурʼёзныя крокі, накшталт адмены крымінальнага перасьледу за парушэньні ў сфэры падатковага заканадаўства.
Ён адзначыў, што праграма ўмантаваная ў дзейную сыстэму дакумэнтаў, якія вызначаюць разьвіцьцё краіны, закліканых павысіць устойлівасьці краіны да зьнешніх і ўнутраных выклікаў.
Праграма адрозьніваецца некаторымі асаблівасьцямі – роўнасьць усіх формаў уласнасьці, неўмяшаньне ў здаровую канкурэнцыю. Галоўны мэтавы арыенцір – павышэньне жыцьцёвага ўзроўню беларускага народа. У прыватнасьці, Румас заявіў аб неабходнасьці «стварыць умовы для дастойнага ўзроўню заробку беларуса».
Праграмай прадугледжаны падзел функцый уласьніка і рэгулятара пры кіраваньні дзяржуласнасьцю, дэкрыміналізацыя эканамічных рызык, прапрацоўваюцца пытаньні адмены крымінальнага перасьледу за парушэньні ў сфэры падатковага заканадаўства. Разьвіцьцё сфэры паслуг, маштабная лічбавізацыя, устойліва нізкі ўзровень інфляцыі, удасканаленьне інвэстыцыйнай палітыкі, зьніжэньне рэгіянальнай дыфэрэнцыяцыі.
Румас нагадаў аб прынятай стратэгіі разьвіцьця прадпрымальніцтва «Неабходна забясьпечыць бізнэс рэальнай фінансавай падтрымкай. Нам жыцьцёва неабходны рост інвэстыцый прыватнага бізнэсу», – падкрэсьліў ён.
nn.by/tut.by/эж

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт