Logo Polskiego Radia
Print

БДУ заняў 697-е месца сярод найлепшых унівэрсытэтаў сьвету

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.10.2018 16:35
Што да суседзяў: Варшаўскі ўнівэрсытэт — 294-ы, Ягелонскі — 376-ы.
Рэктарат. Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Менск, Беларусь.Рэктарат. Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Менск, Беларусь.By Hanna Zelenko, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=518894

БДУ заняў 697-е месца сярод найлепшых унівэрсытэтаў сьвету
Што да суседзяў: Варшаўскі ўнівэрсытэт — 294-ы, Ягелонскі — 376-ы.
Best Global Universities склала рэйтынг найлепшых унівэрсытэтаў сьвету. Пра гэта паведамляе выданьне U.S. News & World Report, якое складае гэты сьпіс.
Усяго ў рэйтынгу 1250 унівэрсытэтаў больш чым з 60 краін сьвету. Ацэнка навучальных устаноў складалася з 13 паказчыкаў: колькасьць навуковых публікацый і іх цытаванасьць, навуковыя канфэрэнцыі й міжнароднае супрацоўніцтва.
Першая пяцёрка выглядае так: Гарвардзкі ўнівэрсытэт, Масачусэтскі інстытут, Стэнфард, Унівэрсытэт Бэрклі, Оксфард.
Адзіная беларуская ВНУ, што трапіла ў сьпіс, БДУ. У яго 679-е месца.
Што да суседзяў: Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Ламаносава разьмясьціўся на 275 пазыцыі, Варшаўскі ўнівэрсытэт — 294-ы, Ягелонскі — 376-ы, Варшаўскі тэхналягічны — 587-ы, а вось ужо Ўроцлаўскі й Познаньскі імя Адама Міцкевіча — на 788-м месцы.
Талінскі ўнівэрсытэт — 322-ы, Віленскі ўнівэрсытэт — 567-ы, Нацыянальны ўкраінскі ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі апынуўся на 1023-ым месцы рэйтынгу.
Карлаў унівэрсытэт у Празе займае 204-е месца.
nn.by/аз

Best Global Universities склала рэйтынг найлепшых унівэрсытэтаў сьвету. Пра гэта паведамляе выданьне U.S. News & World Report, якое складае гэты сьпіс.
Усяго ў рэйтынгу 1250 унівэрсытэтаў больш чым з 60 краін сьвету.

Ацэнка навучальных устаноў складалася з 13 паказчыкаў: колькасьць навуковых публікацый і іх цытаванасьць, навуковыя канфэрэнцыі й міжнароднае супрацоўніцтва.

Першая пяцёрка выглядае так: Гарвардзкі ўнівэрсытэт, Масачусэтскі інстытут, Стэнфард, Унівэрсытэт Бэрклі, Оксфард.

Адзіная беларуская ВНУ, што трапіла ў сьпіс, БДУ. У яго 679-е месца.

Што да суседзяў: Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Ламаносава разьмясьціўся на 275 пазыцыі, Варшаўскі ўнівэрсытэт — 294-ы, Ягелонскі — 376-ы, Варшаўскі тэхналягічны — 587-ы, а вось ужо Ўроцлаўскі й Познаньскі імя Адама Міцкевіча — на 788-м месцы.

Талінскі ўнівэрсытэт — 322-ы, Віленскі ўнівэрсытэт — 567-ы, Нацыянальны ўкраінскі ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі апынуўся на 1023-ым месцы рэйтынгу.

Карлаў унівэрсытэт у Празе займае 204-е месца.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт