Logo Polskiego Radia
Print

Сусьветны банк бачыць многія рызыкі для эканомікі Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.11.2018 14:54
Экспэрты асьцерагаюцца стымуляваньня ўнутранага попыту напярэдадні выбараў.
Photo: GotCredit/flickr.com/Commercial use allowed

Сусьветны банк бачыць многія рызыкі для эканомікі Беларусі
Экспэрты асьцерагаюцца стымуляваньня ўнутранага попыту напярэдадні выбараў
Сусьветны банк бачыць рызыкі вяртаньня ў Беларусі да стымуляваньня ўнутранага попыту, асабліва напярэдадні прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў. Пра гэта гаворыцца ў абноўленым эканамічным аглядзе, які СБ прэзэнтаваў 2 лістапада журналістам.
Эканамісты банка вылучаюць як зьнешнія, так і ўнутраныя фактары, якія ўяўляюць сабой рызыкі для сярэднетэрміновага эканамічнага прагнозу. Так, асноўным выклікам для дасягненьня стабільнага і ўстойлівага разьвіцьця застаецца памер дзяржаўнага доўгу, які набліжаецца да 40% ВУП.
На думку экспэртаў СБ, сытуацыя ў эканоміцы таксама будзе ў значнай ступені залежаць ад зьнешняга попыту з боку Расеі й сусьветных цэн на сыравінныя тавары.
„Да ўнутраных рызык адносяцца запаволеныя тэмпы неабходных пераўтварэньняў у рэальным сэктары й вяртаньне да палітыкі падтрымкі ўнутранага попыту, асабліва напярэдадні прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў”, — падкрэсьліваюць эканамісты Сусьветнага банка.
На думку эканамістаў СБ, для Беларусі галоўная задача заключаецца ў тым, каб знайсьці спосабы пераходу ад цыклічнага ўздыму да ўстойлівага структурнага аднаўленьня эканомікі.
belapan.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт