Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі пачынаецца тыдзень супраць фашызму і антысэмітызму

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.11.2018 15:41
Асьветніцкую акцыю ладзіць праваабарончая арганізацыя Human Constanta з з 9 па 16 лістапада
Foto: spring96.org

Тыдзень асьветніцкіх дзеяньняў супраць фашызму і антысэмітызму пройдзе ў Беларусі пад лёзунгам «Створым сьвята роўнасьці і не дыскрымінацыі разам!».

Тыдзень пачнецца 6 лістапада акцыяй у Бабруйску – кінапраглядам і дыскусіяй на тэму Антысэмітызму й ксэнафобіі, адкуль яны бяруцца. Далей у праграме тыдня шэраг акцый па ўсёй Беларусі. Завершыцца тыдзень 16 лістапада праглядам і абмеркаваньнем фільма «Ён зноў тут».

Падчас мерапрыемстваў у межах Тыдня вы зможаце даведацца пра тое, з якімі праблемамі сутыкаюцца жанчыны, мужчыны, студэнты, падлеткі. Вы ўбачыце маштабы праблемы дыскрымінацыі, як з ёй можна спраўляцца і хто гэтым займаецца.

Арганізатары заяўляюць, што дыскрымінацыя – частка сацыяльнай рэальнасьці ня толькі па ўсім сьвеце і Эўропе, але і ў Беларусі таксама. Дыскрымінацыя можа выяўляцца ўсюды і здарыцца з кожным праз заканадаўчыя і культурныя забароны, стэрэатыпы і стыгматызацыя, мова і вобразы.

Пра гэтым дыскрымінацыя – гэта не норма жыцьця. Важна ўмець яе папярэджваць, заўважаць і рэагаваць, каб наша асабістае жыцьцё, жыцьцё грамадзтва, краіны і сьвету было лепш. Розныя – роўныя, кажуць праваабаронцы.

Паводле ПЦ "Вясна"/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт