Logo Polskiego Radia
Print

У Курапатах аднавілі паламаныя крыжы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.11.2018 12:45
Ва ўрочышчы аднавіліся работы па будаўніцтве падмурку пад мэмарыяльны знак.
Graves in the Kurapaty forest. Photo: Tobster/Wikimedia Commons (Public Domain)Graves in the Kurapaty forest. Photo: Tobster/Wikimedia Commons (Public Domain)

5 лістапада супрацоўнікі Бараўлянскага спэцлясгасу аднавілі два крыжы ў Курапатах, зламаныя падчас ранейшых работ.

Пра гэта Свабодзе паведаміў кіраўнік грамадзкай дырэкцыі народнага мэмарыялу Курапаты Алесь Чахольскі.

Ва ўрочышчы аднавіліся работы па будаўніцтве падмурку пад мэмарыяльны знак, які там зьбіраюцца ўстанавіць на замову Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Будаўнічыя работы ў Курапатах, якія ўключаюць добраўпарадкаваньне тэрыторыі і ўсталяваньне мэмарыяльнага знаку, пачаліся ў сярэдзіне кастрычніка. Замоўца мэмарыяльнага знаку не называе дату яго ўсталяваньня й адкрыцьця.

Паводле Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт