Logo Polskiego Radia
Print

Ад 12 000 да 17 000 рублёў штрафу па «справе БЕЛТА»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.11.2018 14:32
Абвінавачаньні сёньня выставілі галоўнай рэдактарцы БелаПАН і рэдактарцы TUT.by.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjneStocksnap/pixabay/CC0 License

Галоўнай рэдактарцы інфармагенцтва БелаПАН Ірыне Леўшынай выставілі абвінавачаньне па «справе БЕЛТА» – за несанкцыянаваны доступ да кампютарнай інфармацыі. Пра гэта яна паведаміла пасьля допыту ў Сьледчым камітэце.

Леўшынай працягнулі падпіску аб нявыезьдзе з краіны. Ёй выставілі фінансавы пазоў на суму больш за 12 тысяч рублёў.

Таксама 8 лістапада абвінавачаньні па «справе БЕЛТА» выставілі рэдактарцы TUT.by Галіне Уласік. Абвінавачаньне кажа пра 17 тысяч рублёў нанесеных стратаў.

Сёньня ў Сьледчы камітэт на допыт выкліканы журналіст «Нямецкай хвалі» Паўлюк Быкоўскі.

Раней па «справе БЕЛТА» выстаўленыя абвінавачаньні чатыром супрацоўнікам партала TUT.by і журналістцы БелаПАН Тацьцяне Каравянковай.

Ператрусы па «справе БЕЛТА» прайшлі на офісах TUT.by і БелаПАН у жніўні. Некаторыя супрацоўнікі гэтых кампаніяў былі затрыманыя. Сьледчыя заявілі пра незаконны доступ журналістаў да платнай навінавай стужкі дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА. Гэта нібыта нанесла істотную шкоду дзяржаўнаму агенцтву.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт