Logo Polskiego Radia
Print

Абаронцы Курапатаў лічаць, што нельга браць грошы ад Зайдэса

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.11.2018 15:06
Уласьнік рэстарана «Паедзем, паядзім» прапанаваў грошы на мэмарыял у Курапатах.
КурапатыКурапатыradyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Абаронца Курапатаў Ганна Шапуцька абураная, што Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры зьбіраецца ўзяць грошы ва ўласьніка рэстарана «Паедзем, паядзім» Леаніда Зайдэса.

«Зайдэс прапанаваў ім грошы на мэмарыял у Курапатах. (...)А тое, што менавіта Зайдэс зьяўляецца тым чалавекам, які фактычна зьмяніў за свае грошы ахоўную зону, яго гэта не хвалюе», – кажа спадарыня Шапуцька.

Юрась Меляшкевіч, які сустрэўся з Зайдэсам у якасьці прадстаўніка Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, мяркуе, што гаварыць пра закрыцьцё ўстановы не выпадае, таму важна дамаўляцца.

«Калі абаронцы Курапатаў думаюць, што зараз Сьледчы камітэт ці КДБ завядуць крымінальную справу й забяруць гэты рэстаран, то значыць яны ведаюць больш, чым тое, што апублікавана. (...) Тады я прапанаваў, што мы можам зрабіць за грошы бізнэсмэна для мэмарыялу. Перш за ўсё гэта легалізацыя і пашпартызацыя крыжоў. Гэта будзе каштаваць 6 тысяч рублёў», – расказвае Меляшкевіч.

Іншы абаронца Курапатаў Павел Севярынец моцна раскрытыкаваў Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў.

«Але гэта мала чым розьніцца ад хабараў. Цяпер яны хочуць ураздроб ці гуртам купіць грамадзкасьць, грамадзкую думку. (...). Не трэба ў іх браць грошы, трэба проста патрабаваць, каб яны сышлі», – адзначыў Севярынец.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт