Logo Polskiego Radia
Print

Мінпрацы ня будзе індэксаваць мінімальны заробак

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.11.2018 09:44
Не праіндэксуюць таксама дапамогу па беспрацоўі й стыпэндыі на час прафэсійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі й павышэньня кваліфікацыі.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Мінпрацы ня будзе індэксаваць мінімальны заробак
Міністэрства працы ня будзе індэксаваць мінімальны заробак за кастрычнік. Паводле TUT.by, для такой кампэнсацыі трэба, каб узровень інфляцыі быў дастаткова высокім, а ў Беларусі індэкс росту спажывецкіх коштаў складае меней за 5% ад студзеня гэтага года.
Цяпер мінімальны заробак складае 305 рублёў.
Не праіндэксуюць таксама дапамогу па беспрацоўі і стыпэндыі на час прафэсійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі й павышэньня кваліфікацыі па накіраваньні службаў занятасьці.
Апошнім разам мінімальны заробак індэксавалі ў чэрвені 2016 года. Апроч таго, штогод, 1 студзеня пераглядаюць памер «мінімалкі». Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі цяпер не перавышае 30 рублёў штомесяц.
Пры гэтым за кастрычнік аднаразова перагладзілі грашовыя прыбыткі бюджэтнікаў, куды апроч заробкаў уваходзяць таксама стыпэндыі. Гэтыя прыбыткі залежаць ад памеру тарыфнай стаўкі першага разраду.
Ад пачатку года інфляцыя ў Беларусі склала 4,2%.


Паводле TUT.by, для такой кампэнсацыі трэба, каб узровень інфляцыі быў дастаткова высокім, а ў Беларусі індэкс росту спажывецкіх коштаў складае меней за 5% ад студзеня гэтага года.

Цяпер мінімальны заробак складае 305 рублёў.
Не праіндэксуюць таксама дапамогу па беспрацоўі і стыпэндыі на час прафэсійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі й павышэньня кваліфікацыі па накіраваньні службаў занятасьці.

Апошнім разам мінімальны заробак індэксавалі ў чэрвені 2016 года. Апроч таго, штогод, 1 студзеня пераглядаюць памер «мінімалкі». Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі цяпер не перавышае 30 рублёў штомесяц.

Пры гэтым за кастрычнік аднаразова перагладзілі грашовыя прыбыткі бюджэтнікаў, куды апроч заробкаў уваходзяць таксама стыпэндыі. Гэтыя прыбыткі залежаць ад памеру тарыфнай стаўкі першага разраду.

Ад пачатку года інфляцыя ў Беларусі склала 4,2%.

euroradio.fm/tut.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт