Logo Polskiego Radia
Print

У Салігорску 70 чалавек дамагаліся рэгістрацыі прафсаюзу мантажнікаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.11.2018 15:43
У акцыі пратэсту ўдзельнічалі працаўнікі прадпрыемстваў «Беларуськалій» і «Трэст» Раммантажстрой».
screen http://belnp.org

Учора ў Салігорску адбылася акцыя пратэсту працаўнікоў прадпрыемстваў «Беларуськалій» і «Трэст» Раммантажстрой», паведаміў сёньня на сваім сайце belnp.org Беларускі незалежны прафсаюз. Пікет прайшоў супраць дзеяньняў раённых уладаў, якія не рэгіструюць прафсаюзнай арганізацыі мантажнікаў.

Заяўнікам мерапрыемства выступіў Незалежны прафсаюз гарнякоў ААТ „Беларуськалій”, сябры якога ў знак салідарнасьці вырашылі падтрымаць сваіх былых калег па вытворчасьці. У акцыі прынялі ўдзел каля 70 чалавек.

На стадыёне ўдзельнікаў акцыі абшуквалі й правяралі металашукальнікам, усе плякаты і расьцяжкі, як і прысутных, фіксавалі на відэакамэры супрацоўнікі МУС.

Удзельнікі акцыі вырашылі працягнуць працу па рэгістрацыі прафсаюзнай арганізацыі з прыцягненьнем Адміністрацыі прэзыдэнта і міжнародных структур.

У Адміністрацыю прэзыдэнта і Салігорскі райвыканкам вырашылі накіраваць сёньня калектыўныя звароты работнікаў «Рэммантажстроя» з патрабаваньнем рэгістрацыі прафсаюзнай пярвічкі.

belnp.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт