Logo Polskiego Radia
Print

За знос менскага помніка царскаму гарадавому пачалі збор подпісаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.11.2018 11:04
Актывістаў, якія праводзілі пэрформанс каля скульптуры, штрафавалі за «непадпарадкаваньне міліцыі».
Photo: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

За знос менскага помніка царскаму гарадавому пачалі збор подпісаў
Блёгер Яўген Ліпковіч запусьціў на Petitions.by збор подпісаў за знос менскага помніка гарадавому. За першыя дзьве гадзіны подпісы пакінулі больш за 100 карыстальнікаў.
У пэтыцыі прапануецца прыбраць скульптуру, якая «правакуе жыхароў і супрацоўнікаў міліцыі на неадэкватныя дзеяньні». Сама скульптура названая «маламастацкім творам».
Аўтар адзначае, што хоць «да сапраўднага вандалізму не дайшло», былі «беспрэцэдэнтныя дзеяньні» міліцыянтаў адносна хлопца, якога прымусілі на камэру выбачыцца перад помнікам за аплявуху.
Гісторыя помніка гарадавому цягнецца ад сакавіка 2016 году: некаторых зьдзіўляла, што ў Беларусі паставілі помнік савецкаму міліцыянэру ў форме царскага паліцыянта, а не беларускаму праваахоўніку. А гісторыя бальшавіцкай міліцыі пачалася якраз з разгону гарадавых і паляваньня на іх.
За зьнявагу помніка гарадавому беларусаў ня раз штрафавалі – нават патрабавалі пасадзіць на 2 гады «хіміі» за пэрформанс зь пятлёй на шыю скульптуры (абышлося штрафам у 5 базавых). Сярод аштрафаваных за зьнявагу помніка – бяздомны, які, як кажуць, не лічыў гэта палітычнай акцыяй.
У справе пра поўху гарадавому праваабаронца знайшоў два парушэньні закону з боку міліцыі.
Актывістаў, якія праводзілі пэрформанс каля скульптуры, штрафавалі за «непадпарадкаваньне міліцыі» – нібыта яны не выходзілі зь міліцэйскага аўтамабіля і такім чынам не падпарадкоўваліся міліцыянтам.
Пасьля відэа МУС беларусы пачалі прасіць прабачэньня ў помнікаў у сацсетках: хтосьці за тое, што залазіў на паравоз у Баранавічах, хтосьці за тое, што сядаў на калені Дастаеўскаму. Шмат выбачэньняў публікуюць пад хэштэгам #памятникпрости.

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт