Logo Polskiego Radia
Print

Апытаньне: 86% шануюць беларускую мову

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.11.2018 08:07
Яны таксама ганарацца Беларусьсю й гатовыя бараніць краіну ў выпадку вайны.
Беларусь Photo: Kurious/pixabay.com/CC0 Public DomainБеларусь Photo: Kurious/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: Kurious/pixabay.com/CC0 Public Domain

Апытаньне: 86% шануюць беларускую мову
Яны таксама ганарацца Беларусьсю й гатовыя бараніць краіну ў выпадку вайны.
У межах праекта „Разьвіцьцё Кастрычніцкага эканамічнага форуму” была праведзена сацыялягічнае апытаньне, прысьвечанае каштоўнасьцям і поглядам беларусам. У ім паўдзельнічала каля тысячы чалавек — традыцыйная выбарка для Беларусі.
Дасьледаваньне было праведзена кампаніяй MIA Research ў траўні-чэрвені 2018 году.
Частка апытаньня была прысьвечаная беларускай мове. Амаль 66% рэспандэнтаў хочуць, каб іх дзеці ведалі беларускую так жа добра, які рускую (адпаведна, 34% - ня хочуць).
Вартая ўвагі прапорцыя 86%-14%, яна сустракаецца ў трох пытаньнях запар.
86% апытаных лічаць, што беларуская мова — важная частка культуры, якую абавязкова трэба захаваць. Столькі ж чалавек кажуць, што ганарацца Беларусьсю. І столькі ж гатовыя змагацца за сваю краіну ў выпадку вайны.
Адпаведна, 14% не ганарацца Беларусьсю, не гатовыя змагацца за краіну й лічаць нацыянальную мову памерлай.
Праўда, толькі 2,2% размаўляюць дома толькі на беларускай. Яшчэ каля 22% — ці на двух мовах ці на іх сумесі, а большасьць — 73% - па-руску,
Праблемамі сучаснай Беларусі людзі большасьць назвала рост цэнаў, нізкі ўзровень даходаў, алькагалізм, беспрацоўе, кошты на жыльлё й паслугі ЖКГ.
Цікава, што каб стаць багатым беларусам, апытаныя лічаць, трэба мець не толькі розум ці любоў да працы, але й патрэбныя сувязі.
Палова апытаных за апошнія тры гады ні разу не была за мяжой.
Грамадзкага ганьбаваньня, на думку беларусаў, заслугоўваюць перадусім хатні гвалт і наркаманія. Але ня толькі яны, а яшчэ й гомасэксуалізм (55%) і аборты (33%).
Пры гэтым 78% апытаных лічаць сябе праваслаўнымі (5,6% - каталікі). Праўда, безумоўна вераць у бога толькі 36%, яшчэ 26% хутчэй вераць, але маюць сумневы.
Нарэшце, ходзяць у царкву хаця б раз на месяц толькі 15% апытаных.
Абсалютная большасьць рэспандэнтаў паведамілі, што яны хутчэй шчасьлівыя (68%) ці нават вельмі шчасьлівыя людзі (19%).
nn.by/аз

У межах праекта „Разьвіцьцё Кастрычніцкага эканамічнага форуму” была праведзена сацыялягічнае апытаньне, прысьвечанае каштоўнасьцям і поглядам беларусам. У ім паўдзельнічала каля тысячы чалавек — традыцыйная выбарка для Беларусі. Дасьледаваньне было праведзена кампаніяй MIA Research ў траўні-чэрвені 2018 году.

Частка апытаньня была прысьвечаная беларускай мове. Амаль 66% рэспандэнтаў хочуць, каб іх дзеці ведалі беларускую так жа добра, які рускую (адпаведна, 34% - ня хочуць).

Вартая ўвагі прапорцыя 86%-14%, яна сустракаецца ў трох пытаньнях запар.
86% апытаных лічаць, што беларуская мова — важная частка культуры, якую абавязкова трэба захаваць. Столькі ж чалавек кажуць, што ганарацца Беларусьсю. І столькі ж гатовыя змагацца за сваю краіну ў выпадку вайны.

Адпаведна, 14% не ганарацца Беларусьсю, не гатовыя змагацца за краіну й лічаць нацыянальную мову памерлай.

Праўда, толькі 2,2% размаўляюць дома толькі на беларускай. Яшчэ каля 22% — ці на дзьвюх мовах ці на іх сумесі, а большасьць — 73% - па-руску. Праблемамі сучаснай Беларусі людзі большасьць назвала рост цэнаў, нізкі ўзровень даходаў, алькагалізм, беспрацоўе, кошты на жыльлё й паслугі ЖКГ.

Цікава, што каб стаць багатым беларусам, апытаныя лічаць, трэба мець не толькі розум ці любоў да працы, але й патрэбныя сувязі.

Палова апытаных за апошнія тры гады ні разу не была за мяжой.

Грамадзкага ганьбаваньня, на думку беларусаў, заслугоўваюць перадусім хатні гвалт і наркаманія. Але ня толькі яны, а яшчэ й гомасэксуалізм (55%) і аборты (33%).

Пры гэтым 78% апытаных лічаць сябе праваслаўнымі (5,6% - каталікі). Праўда, безумоўна вераць у бога толькі 36%, яшчэ 26% хутчэй вераць, але маюць сумневы.
Нарэшце, ходзяць у царкву хаця б раз на месяц толькі 15% апытаных.

Абсалютная большасьць рэспандэнтаў паведамілі, што яны хутчэй шчасьлівыя (68%) ці нават вельмі шчасьлівыя людзі (19%).

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт