Logo Polskiego Radia
Print

Імпарт нафтапрадуктаў з Расеі ў Беларусь скараціўся да мінімуму

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.11.2018 17:02
У першым паўгодзьдзі Беларусь штомесяц імпартавала з Расеі каля 300-400 тыс. тон нафтапрадуктаў, аднак у трэцім квартале сытуацыя зьмянілася.
pixabay.com/Public Domain CC0

Імпарт нафтапрадуктаў з Расеі ў Беларусь скараціўся да мінімуму
У верасьні Беларусь завезла найменшы ў гэтым годзе аб'ём нафтапрадуктаў з Расеі – пра гэта сьведчаць афіцыйныя дадзеныя.
У першым паўгодзьдзі Беларусь штомесяц імпартавала з Расеі каля 300-400 тыс. тон нафтапрадуктаў, аднак у трэцім квартале сытуацыя зьмянілася. Так, у ліпені было імпартавана 237 тыс., у жніўні – 141,9 тыс., у верасьні – 106 тыс. тон нафтапрадуктаў. Усяго за студзень-верасень Беларусь атрымала 2,6 млн тон нафтапрадуктаў з Расеі на суму 1 млрд 18 млн 700 тыс. даляраў ЗША, піша БелаПАН.

У верасьні Беларусь завезла найменшы ў гэтым годзе аб'ём нафтапрадуктаў з Расеі – пра гэта сьведчаць афіцыйныя дадзеныя.

У першым паўгодзьдзі Беларусь штомесяц імпартавала з Расеі каля 300-400 тыс. тон нафтапрадуктаў, аднак у трэцім квартале сытуацыя зьмянілася. Так, у ліпені было імпартавана 237 тыс., у жніўні – 141,9 тыс., у верасьні – 106 тыс. тон нафтапрадуктаў. Усяго за студзень-верасень Беларусь атрымала 2,6 млн тон нафтапрадуктаў з Расеі на суму 1 млрд 18 млн 700 тыс. даляраў ЗША.

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт