Logo Polskiego Radia
Print

Сьвятлана Алексіевіч стала «Ганаровым грамадзянінам Цэнтральнай Эўропы»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 22.11.2018 13:47
«Вашая прысутнасьць на цырымоніі будзе гонарам для народу маёй краіны», – напісаў прэзыдэнт Славаччыны на адрас беларускай пісьменьніцы.
Сьвятлана АлексіевічСьвятлана АлексіевічAliaksandr Papko/radyjo.net

Сьвятлана Алексіевіч атрымала прэмію «Ганаровы грамадзянін Цэнтральнай Эўропы»
Гэтая ўзнагарода ўручаецца за ўнёсак у разьвіцьцё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці.
Прэмію сёлета заснаваў Цэнтральнаэўрапейскі форум (CEF) – міжнародная арганізацыя, якая існуе ўжо дзесяць гадоў. Запрашальны ліст на ўручэньне прэміі падпісаў прэзыдэнт Славаччыны Андрэй Кіска. «Вашая прысутнасьць на цырымоніі будзе гонарам для народу маёй краіны», – напісаў ён на адрас беларускай пісьменьніцы.
У кансультатыўную Раду форума ўваходзяць такія вядомыя інтэлектуалы, як Адам Міхнік (Польшча), Міклаш Харасьці (Вугоршчыны), Славенка Дракуліч (Харватыя) ды іншыя эўрапейскія дзеячы культуры й палітыкі.
Цырымонія ўручэньня прэміі прайшла 17 лістапада ў Браціславе на плошчы Славацкага нацыянальнага паўстаньня. Падчас уручэньня быў зачытаны ўрывак зь кнігі Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд» у славацкім перакладзе.
euroradio.fm/эж


Гэтая ўзнагарода ўручаецца за ўнёсак у разьвіцьцё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці.

Прэмію сёлета заснаваў Цэнтральнаэўрапейскі форум (CEF) – міжнародная арганізацыя, якая існуе ўжо дзесяць гадоў. Запрашальны ліст на ўручэньне прэміі падпісаў прэзыдэнт Славаччыны Андрэй Кіска. «Вашая прысутнасьць на цырымоніі будзе гонарам для народу маёй краіны», – напісаў ён на адрас беларускай пісьменьніцы.

У кансультатыўную Раду форума ўваходзяць такія вядомыя інтэлектуалы, як Адам Міхнік (Польшча), Міклаш Харасьці (Вугоршчыны), Славенка Дракуліч (Харватыя) ды іншыя эўрапейскія дзеячы культуры й палітыкі.

Цырымонія ўручэньня прэміі прайшла 17 лістапада ў Браціславе на плошчы Славацкага нацыянальнага паўстаньня. Падчас уручэньня, на славацкай мове быў зачытаны ўрывак зь кнігі Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд».

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт