Logo Polskiego Radia
Print

Галоўнаму рэдактару TUT.BY выставілі абвінавачаньне па «справе БелТА»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 23.11.2018 09:04
Санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць ад штрафу да пяці гадоў пазбаўленьня волі.
фота: tut.by

Галоўнаму рэдактару TUT.BY выставілі абвінавачаньне па «справе БелТА»
Абвінавачваньне Марыне Золатавай выстаўлена па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Бязьдзейнасьць службовай асобы). Санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць ад штрафу да пяці гадоў пазбаўленьня волі.
Раней яна таксама была падазраванай па ч. 2 арт. 349 (Несанкцыянаваны доступ да кампутэрнай інфармацыі) Крымінальнага кодэкса. Крымінальны перасьлед па гэтым артыкуле ў дачыненьні да Марыны Золатавай спынены «ў сувязі з незьдзяйсьненьнем злачынствам».
Такім чынам, усім фігурантам «справы БелТА» (на дадзены момант іх налічваецца 15 чалавек) выстаўленыя абвінавачваньні.
З дакумэнтаў вынікае, што абвінавачаныя журналісты і рэдактары нібыта «наўмысна з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасьці зьдзейснілі несанкцыянаваныя доступы, што суправаджаліся парушэньнем сыстэмы абароны, да кампутэрнай інфармацыі, якая захоўваецца ў кампутарнай сыстэме і сеткі рэспубліканскага УП «БелТА», якія пацягнулі па неасьцярожнасьці прычыненьне іншай істотнай шкоды».
Усім фігурантам быў выстаўлены штраф. Яго сумы вар'іруюцца ад 3 да 17 тысяч рублёў.
Двух фігурантаў па «справе БелТА», уласнага карэспандэнта «Нямецкай хвалі» Паўла Быкоўскага і рэдактара партала Realt.by Уладзіслава Кулецкага, 22 лістапада, вызвалілі ад крымінальнай адказнасьці.
https://news.tut.by/society/616429.html

tut.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт