Logo Polskiego Radia
Print

Рада БНР павіншавала з угодкамі Слуцкага збройнага чыну

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 23.11.2018 09:44
Слуцкае паўстаньне — адна са спробаў абараніць беларускую дзяржаўнасьць і незалежнасьць у 1920 годзе ад савецкіх войскаў.
Старшыня Рады БНР Івона СурвілаСтаршыня Рады БНР Івона Сурвілаwww.radabnr.org

Рада БНР павіншавала з угодкамі Слуцкага збройнага чыну
23 лістапад 2018, 10:37
Cтаршыня рады БНР Івонка Сурвіла
Cтаршыня рады БНР Івонка Сурвіла
Падзяліцца
Глядзець камэнтары
Друкаваць
Івонка Сурвіла заклікала беларусаў памятаць пра падзеі 98-гадовай даўніны, калі случакі, рызыкуючы жыцьцём, баранілі незалежнасьць Беларусі.
У Беларусі 25 лістапада адзначаюць 98-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну. Слуцкае паўстаньне — адна са спробаў абараніць беларускую дзяржаўнасьць і незалежнасьць у 1920 годзе ад савецкіх войскаў.
З гэтай нагоды свае віншаваньні беларусам перадала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
«Надыходзяць угодкі Слуцкага збройнага чыну, і, як заўсёды, напаўняецца сэрца адначасна захапленьнем гераізмам случакоў, якія ішлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына, і сумам, што іх ахвярнасьць была дарэмнай — бо было іх замала, каб стрымаць чужую навалу, не было адпаведнай зброі й ніхто ім не дапамог у іх змаганьні», — піша Івонка Сурвіла.
Старшыня Рады БНР падкрэсьлівае, што барацьба за незалежнасьць працягваецца і сёньня, а ўчынак случакоў 98-гадовай даўніны вучыць цаніць родную зямлю.
«Сёлетні год юбілейны для беларускай дзяржаўнасьці. Але мы бачым, як на фоне суседніх з намі краінаў, якія таксама сьвяткуюць стагодзьдзе сваёй незалежнасьці, рэжым у Беларусі фактычна праігнараваў гэтую найважнейшую дату», — падкрэсьлівае Івонка Сурвіла.
Як будуць ушанаваныя ўгодкі Слуцкага паўстаньня
Улады дазволілі на гадавіну Слуцкага збройнага чыну правесьці шэсьце і мітынг у Слуцку, Слуцкім, Капыльскім, Салігорскім раёнах. У той жа дзень у слуцкім Доме культуры пройдзе канцэрт Лявона Вольскага. Але да ўгодкаў паўстаньня плянуецца некалькі розных падзей:
— З 11.00 да 11.40 у Грозаве Капыльскага раёну ўскладуць кветкі да крыжа, пастаўленага ў гонар слуцкіх паўстанцаў, і правядуць мітынг.
— З 12.00 да 13.00 памятны мітынг пройдзе ў Семежаве Капыльскага раёну каля помніка паўстанцам у цэнтры мястэчка.
— З 13.30 да 14.00 мітынг дазволены ў вёсцы Чырвоная Слабада (да 1923 году — Вызна) Салігорскага раёну на месцы, дзе стаяў крыж удзельнікам Слуцкага паўстаньня.
— 15.00–16.30. Асноўны мітынг, прымеркаваны да 98-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну.
Крыж у Грозаве
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Улады дазволілі яшчэ чатыры мітынгі з нагоды Слуцкага збройнага чыну
Слуцкі збройны чын, або Слуцкае паўстаньне — спроба збройнай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і сьнежні 1920 году. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў савецкім войскам.

Cтаршыня рады БНР Івонка Сурвіла заклікала беларусаў памятаць пра падзеі 98-гадовай даўніны, калі случакі, рызыкуючы жыцьцём, баранілі незалежнасьць Беларусі.

У Беларусі 25 лістапада адзначаюць 98-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну. Слуцкае паўстаньне — адна са спробаў абараніць беларускую дзяржаўнасьць і незалежнасьць у 1920 годзе ад савецкіх войскаў.

З гэтай нагоды свае віншаваньні беларусам перадала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

«Надыходзяць угодкі Слуцкага збройнага чыну, і, як заўсёды, напаўняецца сэрца адначасна захапленьнем гераізмам случакоў, якія ішлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына, і сумам, што іх ахвярнасьць была дарэмнай — бо было іх замала, каб стрымаць чужую навалу, не было адпаведнай зброі й ніхто ім не дапамог у іх змаганьні», — піша Івонка Сурвіла.

Старшыня Рады БНР падкрэсьлівае, што барацьба за незалежнасьць працягваецца і сёньня, а ўчынак случакоў 98-гадовай даўніны вучыць цаніць родную зямлю.
«Сёлетні год юбілейны для беларускай дзяржаўнасьці. Але мы бачым, як на фоне суседніх з намі краінаў, якія таксама сьвяткуюць стагодзьдзе сваёй незалежнасьці, рэжым у Беларусі фактычна праігнараваў гэтую найважнейшую дату», — падкрэсьлівае Івонка Сурвіла.

Улады дазволілі на гадавіну Слуцкага збройнага чыну правесьці шэсьце і мітынг у Слуцку, Слуцкім, Капыльскім, Салігорскім раёнах. У той жа дзень у слуцкім Доме культуры пройдзе канцэрт Лявона Вольскага.

Слуцкі збройны чын, або Слуцкае паўстаньне — спроба збройнай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і сьнежні 1920 году. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў савецкім войскам.

svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт