Logo Polskiego Radia
Print

Сьвятлана Алексіевіч выступіла ў падтрымку журналістаў па «справе БелТА»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.11.2018 15:41
«Нас будуць зьнішчаць паасобку, а грамадзтва ў цэлым не становіцца ў абарону».
Сьвятлана АлексіевічСьвятлана АлексіевічAliaksandr Papko/radyjo.net

Сьвятлана Алексіевіч выступіла ў падтрымку журналістаў па «справе БелТА»
«Адбываецца наступ на адзін з самых моцных, самых цікавых і самых разгорнутых рэсурсаў у нашай краіне. Дзяржава прыбірае яго да рук. Робіць гэта ўласьцівымі ёй спосабамі», – заявіла нобэлеўская ляўрэатка. Паводле яе, улады хочуць партал TUT.by зрабіць паслухмяным сабе. «Я думаю, мільёны два беларусаў былі там, усю галоўную інфармацыю атрымлівалі там. Вось гэта больш за ўсё й не падабаецца дзяржаве», – зазначыла Сьвятлана Алексіевіч.
Паводле яе, на жаль, садружнасьць журналістаў ня стала ў абарону, як гэта адбылося б ва Ўкраіне ці Прыбалтыцы, ня кажучы пра разьвітыя краіны. Алексіевіч лічыць, што там гэта было б немагчыма.
«Нас будуць зьнішчаць паасобку, а грамадзтва ў цэлым не становіцца ў абарону. Не разумеючы, што гэты суд, які вяршыцца, прайграе ня Марына Золатава, ня Зісер, ня TUT.by – мы ўсе яго прайграем», – падкрэсьліла пісьменьніца, якую цытуе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

«Адбываецца наступ на адзін з самых моцных, самых цікавых і самых разгорнутых рэсурсаў у нашай краіне. Дзяржава прыбірае яго да рук. Робіць гэта ўласьцівымі ёй спосабамі», – заявіла нобэлеўская ляўрэатка. Паводле яе, улады хочуць партал TUT.by зрабіць паслухмяным сабе.

«Я думаю, мільёны два беларусаў былі там, усю галоўную інфармацыю атрымлівалі там. Вось гэта больш за ўсё й не падабаецца дзяржаве», – зазначыла Сьвятлана Алексіевіч.

Паводле яе, на жаль, садружнасьць журналістаў ня стала ў абарону, як гэта адбылося б ва Ўкраіне ці Прыбалтыцы, ня кажучы пра разьвітыя краіны. Алексіевіч лічыць, што там гэта было б немагчыма.

«Нас будуць зьнішчаць паасобку, а грамадзтва ў цэлым не становіцца ў абарону. Не разумеючы, што гэты суд, які вяршыцца, прайграе ня Марына Золатава, ня Зісер, ня TUT.by – мы ўсе яго прайграем», – падкрэсьліла пісьменьніца, якую цытуе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт