Logo Polskiego Radia
Print

Супрацоўнікі ДАІ правераць, ці гатовыя аўтамабілісты да зімы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.11.2018 18:02
З 1 сьнежня супрацоўнікі ДАІ пачнуць праводзіць рэйды, каб праверыць, як вадзіцелі падрыхтавалі аўтамабілі да зімовай эксплюатацыі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Супрацоўнікі ДАІ правераць, ці гатовыя аўтамабілісты да зімы
Супрацоўнікі ДАІ правераць, ці гатовыя беларускія аўтамабілісты да зімы. З 26 лістапада па 6 сьнежня па ўсёй краіне будзе праходзіць прафіляктычная акцыя для папярэджаньня й прафіляктыкі ДТЗ у зімовы пэрыяд.
Прадстаўнікі Дзяржаўтаінспэкцыі нагадалі, што з 1 сьнежня на транспартных сродках павінны быць устаноўленыя зімовыя шыны. Гэтае патрабаваньне будзе актуальна да 1 сакавіка наступнага году.
З 1 сьнежня супрацоўнікі ДАІ пачнуць праводзіць рэйды, каб праверыць, як вадзіцелі падрыхтавалі аўтамабілі да зімовай эксплюатацыі. За язду на летніх шынах у зімовы пэрыяд прадугледжаная адміністрацыйная адказнасьць – папярэджаньне або штраф да 0,5 базавай велічыні.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт