Logo Polskiego Radia
Print

Крэмль увёў забарону на пастаўкі мясной прадукцыі з Беларусі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.11.2018 12:13
Абмежаваньні зьвязаныя з парушэньнем вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў Расеі.
Foto: pixabay.com/CC0

24 лістапада «Рассельгаснагляд» увёў часовыя абмежаваньні на пастаўку прадукцыі зь ялавічыны і мяса птушкі з чатырох беларускіх прадпрыемстваў.

Ідзецца пра прадпрыемства «Белавескія далікатэсы», Віцебскую бройлерную фабрыку, птушкафабрыку «Дружба» ды Слуцкі мясакамбінат.

«Фэдэральная служба вэтэрынарнага і фітасанітарнага нагляду Расеі паведаміла, што ў прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў выяўленыя парушэньні вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў Эўразійскага эканамічнага саюзу і Расеі.

Расейскі бок сьцьвярджае, што ў каўбасных вырабах зь мяса і ў вырабах з птушкі вытворчасьці згаданых беларускіх прадпрыемстваў выяўленыя вэтэрынарныя прэпараты какцыдыястатыкі. Апроч таго ў мясе з птушкафабрыкі «Дружба» і ялавічыне Слуцкага мясакамбінату выяўлены антыбіётык тэтрацыклін.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт