Logo Polskiego Radia
Print

Да 16 капеек: з 1 сьнежня ў Беларусі падаражэюць цыгарэты

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.11.2018 14:47
Цэны вырастуць на цыгарэты, якія вырабляюцца ў Беларусі, а таксама імпартуюцца ў краіну.
pixabay.com/Public Domain CC0

Да 16 капеек: з 1 сьнежня ў Беларусі падаражэюць цыгарэты
З 1 сьнежня ў Беларусі адбудзецца чарговае падаражаньне тытунёвай прадукцыі. Падаражэньне складзе ад 3 да 16 капеек, пра што паведамляецца на сайце Міністэрства па падатках і зборах.
У пачатку наступнага месяца Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» падвысіць цэны на наступныя маркі цыгарэт. Minsk Сity, Minsk Сapital, Matrix Blue і Portal One падаражэюць на 3 капейкі, некаторыя віды Pall Mall, Kent і Rothmans – на 5-10 капеек, Vogue Bleue, Lilas і Menthe – на 10 капеек. Кошт Фэст Superslims і Superslims 7 павялічыцца на 16 капеек.
У кампаніі «Тытунь-інвэст» стануць даражэй некаторыя віды Monte Carlo (Super Slims Intrigue, Super Slims Fantasy, Super Slims Fresh, Compact Blue) – на 5-10 капеек, а таксама Camel Compact Аctivate Purple на 10 капеек.
Вырастуць цэны й на асобныя маркі цыгарэт, імпартуемыя «Беларусьгандлем». Pall Mall Superslims Azure і Superslims Violet падаражэюць на 5 капеек, Kent Mode Blue і Silver, Rothmans Demi Blue і Silver – на 10 капеек. Таксама кампанія пачне прадаваць Kent Blue, Navy Blue, і Silver па цане 3 рублі 15 капеек за пачак.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт