Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі экспарт у Латвію ўзрос больш як у паўтара раза

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.11.2018 17:21
Латвія - важны гандлёвы партнэр і інвэстар Беларусі, а таксама буйны транзытны калідор.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларускі экспарт у Латвію ўзрос больш як у паўтара раза
Латвія - важны гандлёвы партнэр і інвэстар Беларусі, а таксама буйны транзытны калідор.
Экспарт беларускіх тавараў у Латвію ў студзені-верасьні 2018 году вырас больш як у паўтара раза ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2017 году. Аб гэтым паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Латвіі Васіль Марковіч.
Паводле даных кіраўніка дыппрадстаўніцтва, беларускі экспарт у Латвію за 9 месяцаў бягучага году склаў $390,8 млн (на 54,2 працэнта больш).
„Без уліку нафтапрадуктаў, бітуму, азотных і калійных угнаеньняў, нафтавых газаў і іншых газападобных вуглевадародаў паказчык павялічыўся на $163,1 млн да $332,1 млн”, - сказаў Васіль Марковіч.
Як падкрэсьліў Васіль Марковіч, Латвія зьяўляецца важным гандлёвым партнэрам і інвэстарам Беларусі, а таксама буйным транзытным калідорам для беларускага экспарту ў трэція краіны. Аб гэтым сьведчыць і рост такога зьнешнеэканамічнага паказчыка, як двухбаковы тавараабарот.
Так, у студзені-верасьні 2018 году ён дасягнуў адзнакі $465,2 млн, што перасягае паказчык за ўвесь мінулы год. Сальда за 9 месяцаў бягучага году склалася дадатнае ў памеры $316,4 млн, латвійскі імпарт за гэты пэрыяд дасягнуў $74,4 млн.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт