Logo Polskiego Radia
Print

Украіна ня хоча беларускіх міратворцаў у Данбасе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.11.2018 12:21
Паводле віцэ-міністра акупаваных тэрыторый Украіны, гэта недапушчальная ініцыятыва.
Намесьнік міністра па пытаньнях часова акупаваных тэрыторый Украіны Георгій Тука. Намесьнік міністра па пытаньнях часова акупаваных тэрыторый Украіны Георгій Тука. Автор: ReAl - Власна робота, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=41674770

Украіна ня хоча беларускіх міратворцаў у Данбасе
Паводле віцэ-міністра акупаваных тэрыторый Украіны, гэта недапушчальная ініцыятыва.
Намесьнік міністра па пытаньнях часова акупаваных тэрыторый Украіны Георгій Тука назваў ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі аб разьмяшчэньні беларускіх міратворцаў у Данбасе „недапушчальнай”.
У адказ на пытаньне карэспандэнта „Нашай Нівы” Тука заявіў, што Беларусь не цалкам самастойная ў прыняцьці сваіх рашэньняў, бо зьяўляецца часткай „саюзнай дзяржавы”. Палітык мяркуе, што нічога дзіўнага ў гэтым няма, бо патэнцыялы й магутнасьці Беларусі й Расеі проста непараўнальныя.
„Я хачу падзякаваць Аляксандру Рыгоравічу за такую ініцыятыву, але, я лічу, яна недапушчальная для ўкраінскага боку й наўрад ці будзе прынятая. Па прычыне таго, што Беларусь і Расея — дзяржавы-хаўрусніцы. Для пераважнай большасьці грамадзян Украіны гэта будуць тоесныя паняцьці — што вайсковец Беларусі, што вайсковец Расеі. І дапусьціць у якасьці міратворцаў грамадзян Беларусі на тэрыторыю, акупаваную Расейскай Фэдэрацыяй — наўрад ці такое рашэньне ўкраінскія грамадзяне ўспрымуць станоўча”, - адзначыў Георгій Тука.
nn.by/аз

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт