Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь — 89-я ў сусьветным рэйтынгу дабрабыту Prosperity Index

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.11.2018 11:03
Найлепшыя паказчыкі Беларусь мае ў эканоміцы й адукацыі, а найгоршыя — у галіне пэрсанальнай свабоды.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain


Дасьледчая арганізацыя The Legatum Institute апублікавала абноўлены рэйтынг краін сьвету Prosperity Index 2018. Беларусь займае ў ім толькі 89 месца. Па суседзтве зь Беларусьсю — Балівія, Армэнія, Нэпал і Ярданія.

Аўтары дасьледаваньня адзначаюць, што за апошнія 12 гадоў Беларусь паднялася ў рэйтынгу… на тры пазыцыі. Рэйтынг нашай краіны вагаўся: напрыклад, летась мы былі на шэсьць пазыцый ніжэй.

Агульная пазыцыя кожнай краіны ў Prosperity Index складаецца з ацэнак па дзевяці паказчыках: якасьць эканомікі, умовы для бізнэсу, улада (эфэктыўнасьць кіраваньня, дэмакратычнасьць і вяршэнства законаў), адукацыя, ахова здароўя, бясьпека, пэрсанальная свабода (у тым ліку правы чалавека), сацыяльны капітал (сувязі паміж людзьмі ды іх грамадзкае разьдзяленьне) і навакольнае асяродзьдзе.

Найлепшыя паказчыкі Беларусь мае ў эканоміцы й адукацыі, а найгоршыя — у галіне пэрсанальнай свабоды. Самы вялікі прагрэс за 12 гадоў мы прадэманстравалі ў сфэры навакольнага асяродзьдзя — тут у Беларусі рост на 37 пазыцый.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт