Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка скардзіцца на разруху ў галовах у ЭўрАзЭС

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.11.2018 13:47
Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў у інтэрвію расейскаму дзяржаўнаму тэлеканалу «Расія 24».
Foto: Belta.by

У інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі намесьніку дырэктара тэлеканала «Расія 1» уздымаліся пытаньні эканамічнага разьвіцьця Беларусі і асноўных драйвераў росту, тэматыка разьвіцьця Эўразійскага эканамічнага зьвязу, глябальнага парадку дня і міжнароднай палітыкі, лічбавізацыі на эўразійскай прасторы.

«Усё ў галовах. Ведаем, куды ды як ісьці. Вопыт ужо ёсьць. Усё ж такі няхай не дзесяцігодзьдзе, але хутка пяць гадоў Эўразійскаму саюзу. Прыклад ёсьць – розныя саюзы, у тым ліку Эўрапейскі саюз. Мы разумеем, што трэба рабіць, што нельга, каб да Брэксіту не прыйсьці», – сказаў беларускі кіраўнік.

«Мы ўсё ўмеем, але не ўсё робім. Самі ствараем сабе праблемы: барʼеры ў гандлі, пры тым што дамаўляліся пра свабодны рух капіталу, працоўнай сілы, тавараў, паслуг. Заўважаецца нацыянальны эгаізм у гандлі. Гэтага быць не павінна», – падкрэсьліў Аляксандар Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік нагадаў расейцам, што важна выконваць усе дасягнутыя дамоўленасьці: «Жалезна трэба выконваць. У нас пакуль гэтага яшчэ не хапае», падсумаваў беларускі кіраўнік.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт