Logo Polskiego Radia
Print

За 7 гадоў двойчы павялічылася колькасьць псыхічна хворых дзяцей-інвалідаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.12.2018 13:35
Такія зьвесткі з нагоды міжнароднага Дня інвалідаў паведаміў прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН у Беларусі.
Foto: Unsplash/CC0

Па стане на 2018 год у Беларусі зарэгістравана 31,7 тысячы дзяцей-інвалідаў ва ўзросьце ад нараджэньня да 18 гадоў.

Такія зьвесткі з нагоды міжнароднага Дня інвалідаў, які адзначаецца 3 сьнежня, паведаміў прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Беларусі Мустафа Сарвар Рашэд.

Паводле сёлетняга дасьледаваньня, якое зрабілі на грошы і з удзелам экспэртаў ЮНІСЭФ, кожнае пятае дзіця-інвалід ва ўзросьце ад 3 да 17 гадоў пакутуе на псыхічнае расстройства.

Псыхічныя расстройствы (20%) зьяўляюцца другім пасьля парушэньня апорна-рухальнага апарату (31%) фактарам інваліднасьці дзяцей.

Папярэдняе такое дасьледаваньне праводзілі ў 2011 годзе. Сем гадоў таму паказчык хворых на псыхічнае расстройства дзяцей-інвалідаў быў удвая меншы — 10 працэнтаў.

Паводле вынікаў сёлетняга дасьледаваньня, 12% дзяцей-інвалідаў не ахопленыя адукацыяй. Кожнае трэцяе дзіця-інвалід мае праблемы з заняткамі фізкультурай. Як лічыць спадар Рашэд, адсутнасьць магчымасьці заняцца фізкультурай прымушае дзяцей заставацца дома, і гэта таксама кепска ўплывае на псыхічны стан дзяцей.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт