Logo Polskiego Radia
Print

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі за месяц вырасьлі на 323 млн даляраў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 07.12.2018 10:44
У кастрычніку 2018-га ЗВР Беларусі таксама вырасьлі – на 181,3 млн даляраў ці на 2,6%.
istara/pixabay.com/CC0 Public Domain

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі за месяц вырасьлі на 323 млн долараў
Прырост склаў 4,7%. Станам на 1 сьнежня яны складалі 7 млрд 439 млн 900 тысяч долараў (паводле папярэдняй інфармацыі), паведамляе прэс-служба Нацбанка.
Адзначаецца, што ЗВР вырасьлі за кошт паступленьня ў бюджэт замежнай валюты, у тым ліку за кошт экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Таксама ад продажу на ўнутраным рынку аблігацый, намінаваных у замежнай валюты.
У кастрычніку 2018-га ЗВР Беларусі таксама вырасьлі – на 181,3 млн долараў ці на 2,6%. На 1 студзеня 2018 года золатавалютныя рэзэрвы складалі 7 млрд 315,3 млн долараў. Атрымліваецца, што за 11 месяцаў яны вырасьлі толькі на $125 мільёнаў.


Прырост склаў 4,7%. Станам на 1 сьнежня яны складалі 7 млрд 439 млн 900 тысяч даляраў (паводле папярэдняй інфармацыі), паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Адзначаецца, што ЗВР вырасьлі за кошт паступленьня ў бюджэт замежнай валюты, у тым ліку за кошт экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Таксама ад продажу на ўнутраным рынку аблігацый, намінаваных у замежнай валюты.

У кастрычніку 2018-га ЗВР Беларусі таксама вырасьлі – на 181,3 млн даляраў ці на 2,6%. На 1 студзеня 2018 года золатавалютныя рэзэрвы складалі 7 млрд 315,3 млн долараў. Атрымліваецца, што за 11 месяцаў яны вырасьлі толькі на $125 мільёнаў.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт