Logo Polskiego Radia
Print

У адміністрацыі Лукашэнкі агучылі страты Беларусі ад падатковага манэўру Расеі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 08.12.2018 08:52
Нафтавае пытаньне Лукашэнка і Пуцін плянуюць абмеркаваць падчас сустрэчы на наступным тыдні.
Аляксандр Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін падчас сустрэчы (архіўны здымак)Аляксандр Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін падчас сустрэчы (архіўны здымак)фота: прэс-служба кіраўніка Беларусі

Прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант раскрыла падрабязнасьці сустрэчы на саміце Эўразійскага эканамічнага саюзу.
Прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант раскрыла падрабязнасьці сустрэчы лідэраў краін ЭАЭС, якая прайшла ў Санкт-Пецярбургу 6 сьнежня. Яе словы перадае тэлеканал «Беларусь-1».

«Расея праводзіць падатковы манэўр. У нас ужо падлічана, што толькі за тры апошнія гады Беларусь недаатрымала 3 мільярды 600 мільёнаў даляраў. Вельмі сур’ёзная сума. Пры найгоршым разьвіцьці падзеяў за наступныя чатыры гады мы недаатрымаем амаль 11 мільярдаў. Для нас гэта, як вы разумееце, непрымальна. Мы ў саюзе. А саюз для чаго ствараўся? Для таго, каб кожны дзень было лепш. А тут пагаршэньне, ды яшчэ якое», — заявіла Натальля Эйсмант.

Расея праводзіць падатковы манэўр у нафтавай галіне. Нафтавае пытаньне Лукашэнка і Пуцін плянуюць абмеркаваць падчас сустрэчы на наступным тыдні. Сьпярша гэтае пытаньне абмяркуюць прэмʼер-міністры, а пасьля ўжо кіраўнікі дзяржаваў.

Яшчэ адно спрэчнае пытаньне, якое Аляксандар Лукашэнка ўзьняў на сустрэчы лідэраў ЭАЭС, — цана на расейскі газ для Беларусі. Паводле Лукашэнкі, Беларусь мае менш выгадныя ўмовы, чым Нямеччына.

svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт