Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка абвінаваціў Нямеччыну ў эканамічных бар'ерах

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.12.2018 14:23
Аляксандар Лукашэнка сказаў амбасадару Нямеччыны, што Беларусь гатовая ісьці насустрач Эўразьвязу.
Foto: translacja na youtube.com

Беларускі кіраўнік прыняў нямецкага амбасадара Пэтэра Дэтмара і запэўніў, што Беларусь гатовая збліжацца з ЭЗ і Нямеччынай. Пры гэтым ён згадаў і праблемы, якія ёсьць у эканамічных дачыненьнях дзьвюх краін.

«Вы плот пабудавалі і нават да плота нікога не падпускаеце. Горш, чым у Трампа з Мэксікай сьцяна пабудаваная, толькі яна нябачная, эканамічная. Таму мы хацелі б нарэшце зьняць гэты плот. Калі Эўрапейскі зьвяз такі прыхільнік рынкавай эканомікі, чаго тады агароджвацца?», – сказаў кіраўнік Беларусі.

Таксама Аляксандар Лукашэнка папрасіў «ня ставіць Беларусь паміж выбарам, Захад ці Ўсход». Мы там, дзе мы ёсьць. Госпадам Богам гэта вызначана, і штурхаць нас туды-сюды ня трэба», – падкрэсьліў беларускі кіраўнік

Нямеччына – адзін з галоўных гандлёвых партнэраў Беларусі ў ЭЗ, са студзеня да кастрычніка сёлета аб’ём узаемнага гандлю склаў 2,7 мільярда даляраў, абʼём інвэстыцый ФРГ у беларускую эканоміку – 311 мільёнаў даляраў.

Паводле Белта/Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт