Logo Polskiego Radia
Print

Страты Беларусі з-за падатковага манэўру ў РФ у 2019 годзе складуць Br630 млн

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.12.2018 14:03
Максім Ермаловіч: Сумарныя страты да 2024 году могуць скласьці ад $8 млрд да $12 млрд.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Страты Беларусі з-за падатковага манэўру ў РФ у 2019 годзе складуць Br630 млн
Максім Ермаловіч: Сумарныя страты да 2024 году могуць скласьці ад $8 млрд да $12 млрд.
Беларусь ацэньвае бюджэтныя страты з-за падатковага манэўру ў РФ у 2019 годзе ў памеры Br630 млн, паведаміў журналістам міністар фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч на палях Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Берасьці.
„Сумарна бюджэтныя страты складаюць Br630 млн”, - сказаў Максім Ермаловіч.
Паводле яго слоў, рэспубліканскі бюджэт Беларусі на 2019 год сфарміраваны па пэсымістычным сцэнары работы эканомікі і ўлічвае нэгатыўны ўплыў падатковага манэўру на бюджэт.
Сумарныя страты да 2024 году могуць скласьці ад $8 млрд да $12 млрд. Разам з тым беларускі бок разьлічвае на ўрэгуляваньне пытаньня аб кампэнсацыях з-за падатковага манэўру ў час перагавораў.
„Ацэнкі могуць быць самыя розныя, яны залежаць ад цаны нафты. Спадзяюся, што ўдасца ў ходзе перагавораў пазьбегнуць такіх істотных страт, і мы знойдзем вырашэньне гэтай праблемы ў бліжэйшы час”, - дадаў Максім Ермаловіч.
belta.by/аз

Беларусь ацэньвае бюджэтныя страты з-за падатковага манэўру ў РФ у 2019 годзе ў памеры Br630 млн, паведаміў журналістам міністар фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч на палях Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Берасьці. „Сумарна бюджэтныя страты складаюць Br630 млн”, - сказаў Максім Ермаловіч.

Паводле яго слоў, рэспубліканскі бюджэт Беларусі на 2019 год сфарміраваны па пэсымістычным сцэнары работы эканомікі і ўлічвае нэгатыўны ўплыў падатковага манэўру на бюджэт.

Сумарныя страты да 2024 году могуць скласьці ад $8 млрд да $12 млрд. Разам з тым беларускі бок разьлічвае на ўрэгуляваньне пытаньня аб кампэнсацыях з-за падатковага манэўру ў час перагавораў.

„Ацэнкі могуць быць самыя розныя, яны залежаць ад цаны нафты. Спадзяюся, што ўдасца ў ходзе перагавораў пазьбегнуць такіх істотных страт, і мы знойдзем вырашэньне гэтай праблемы ў бліжэйшы час”, - дадаў Максім Ермаловіч.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт