Logo Polskiego Radia
Print

Берасьце: улады забаранілі правядзеньне двух мітынгаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.12.2018 17:17
Жыхары патрабуюць правядзеньня рэфэрэндуму па пытаньні будаўніцтва акумулятарнага завода.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixaby. com/ CC0 Public DomainЗдымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixaby. com/ CC0 Public DomainPhoto: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Берасьце: улады забаранілі правядзеньне двух мітынгаў
Жыхары патрабуюць правядзеньня рэфэрэндуму па пытаньні будаўніцтва акумулятарнага завода.
Брэсцкі гарвыканкам забараніў правядзеньне двух мітынгаў супраць акумулятарнага завода. Са студзеня гэтага году актывісты падавалі заяўкі на правядзеньне ў Берасьці й Берасьцейскім раёне 32 мітынгаў, 12 пікетаў і чатырох дэманстрацый.
Улады санкцыянавалі толькі адну акцыю: 29 красавіка на ўскраіне Брэста, у парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў. На яго сабралася каля дзьвюх тысяч чалавек. З тых часоў неаднаразовыя спробы праціўнікаў будаўніцтва завода атрымаць дазвол на правядзеньне мітынгу посьпехам не ўвянчаліся - гарадзкія ўлады не давалі дабро, матывуючы гэта тым, што ў заяўленыя даты заплянаваныя іншыя мерапрыемствы.
Ініцыятары заплянаваных мітынгаў у сьнежні плянавалі інфармаваць грамадзян пра шкоду вытворчасьці для здароўя людзей і навакольнага асяродзьдзя, а таксама аб ходзе грамадзкай кампаніі супраць гэтага заводу.
Як паведаміў адзін з заяўнікаў мітынгаў праваабаронца Раман Кісляк, абедзьве акцыі намячаліся на 16 сьнежня ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Зараз жыхары некалькіх вёсак Берасьцейскага раёна зьбіраюць ініцыятыўную групу для правядзеньня мясцовага рэфэрэндуму па пытаньні будаўніцтва пад Берасьцем акумулятарнага завода.
Акумулятарны завод будуе на прамысловай пляцоўцы „Аэрапорт” у свабоднай эканамічнай зоне „Брэст” ТАА „АйПауэр”. Жыхары Берасьця й некалькіх вёсак раёна лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. З 25 лютага кожную нядзелю плошчу Леніна ў Берасьці прыходзяць праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, якія маюць зносіны й абменьваюцца апошнімі навінамі аб будаўніцтве прадпрыемства.
belapan.by/spring96.org/аз

Берасьцейскі гарвыканкам забараніў правядзеньне двух мітынгаў супраць акумулятарнага завода. Са студзеня гэтага году актывісты падавалі заяўкі на правядзеньне ў Берасьці й Берасьцейскім раёне 32 мітынгаў, 12 пікетаў і чатырох дэманстрацый.

Улады санкцыянавалі толькі адну акцыю: 29 красавіка на ўскраіне Берасьця, у парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў. На яго сабралася каля дзьвюх тысяч чалавек. З тых часоў неаднаразовыя спробы праціўнікаў будаўніцтва завода атрымаць дазвол на правядзеньне мітынгу посьпехам не ўвянчаліся - гарадзкія ўлады не давалі дабро, матывуючы гэта тым, што ў заяўленыя даты заплянаваныя іншыя мерапрыемствы.

Ініцыятары заплянаваных мітынгаў у сьнежні плянавалі інфармаваць грамадзян пра шкоду вытворчасьці для здароўя людзей і навакольнага асяродзьдзя, а таксама аб ходзе грамадзкай кампаніі супраць гэтага заводу.

Як паведаміў адзін з заяўнікаў мітынгаў праваабаронца Раман Кісляк, абедзьве акцыі намячаліся на 16 сьнежня ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Зараз жыхары некалькіх вёсак Берасьцейскага раёна зьбіраюць ініцыятыўную групу для правядзеньня мясцовага рэфэрэндуму па пытаньні будаўніцтва пад Берасьцем акумулятарнага завода.

Акумулятарны завод будуе на прамысловай пляцоўцы „Аэрапорт” у свабоднай эканамічнай зоне „Брэст” ТАА „АйПауэр”. Жыхары Берасьця й некалькіх вёсак раёна лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. З 25 лютага кожную нядзелю плошчу Леніна ў Берасьці прыходзяць праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, якія маюць зносіны й абменьваюцца апошнімі навінамі аб будаўніцтве прадпрыемства.

belapan.by/spring96.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт