Logo Polskiego Radia
Print

Беларушчына карыстаецца попытам у дзяцей

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 14.12.2018 11:14
«Дзіцячы атлас Беларусі» на беларускай мове часьцей за ўсё куплялі сёлета ў кнігарнях.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com

У сыстэме кнігарань «Белкнігі» падведзены рэйтынг продажу выданьняў на беларускай мове за студзень — лістапад. Лідзіруе «Дзіцячы атлас Беларусі» — пазнавальная кніга выдавецтва «Мастацкая літаратура». Гэтую кнігу набылі 636 чалавек па ўсёй краіне.

У больш як 100 «пунктах» «Белкнігі» сёлета карысталіся найбольш попытам гэткія выданьні:

«Гэта Беларусь, дзетка!» — 493 экз.;

раман «Ноч» Віктара Марціновіча;

зборнік «Беларускія казкі»;

«Дзікае паляванне караля Стаха» Ўладзімера Караткевіча.

Увогуле, у рэйтынгу продажаў — чатыры кнігі Караткевіча: акрамя згаданай аповесьці — таксама «Каласы пад сярпом тваім», «Чорны замак Альшанскі» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Калі «Дзікага паляваньня…» прададзена 288 экз., то раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» набылі ўсяго 42 пакупнікі.

Сярод кніг (у рэйтынг уключана 45 назваў з дыяпазонам продажаў ад 636 да 28 экзэмпляраў) дзіцячых пісьменьнікаў у лідарах — гісторыка-краязнаўчая кніга Міколы Маляўкі «Спадчына, або Каб не стаць манкуртам» (прадалі 157 экз.) і зборнік вершаў Міколы Чарняўскага «Колькі ў сонейка сяброў!» (кнігу набылі 132 чалавекі).

Zviazda.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт