Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка: Некаторыя кажуць, каб шасьцю абласьцямі ўваходзілі ў склад Расеі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 14.12.2018 13:01
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што «сьвятое – гэта сувэрэнітэт». І ўваходжаньня ў склад Расеі «ня будзе ніколі».
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лукашэнка: Некаторыя кажуць, каб шасьцю абласьцямі ўваходзілі ў склад Расеі
Аляксандр Лукашэнка распавёў, што пад выглядам «глыбокай інтэграцыі» Расея хацела б інкарпараваць Беларусь. У пятніцу беларускі кіраўнік сустракаўся з прадстаўнікамі расейскіх СМІ. Адказваючы на іх пытаньні, ён неаднаразова выказваўся на гэтую тэму.
«Я разумею гэтыя намёкі: атрымайце нафту, але давайце разбурайце краіну і ўступайце ў склад Расеі», – цытуе словы Лукашэнкі сайт interfax.by. – «...Я заўсёды задаю пытаньне: такія рэчы ў імя чаго робяцца? Вы падумалі пра наступствы? Як на гэта паглядзяць у нашай і вашай краіне, і міжнародная супольнасьць? Не мыцьцём, дык катаньнем інкарпаруюць краіну ў склад іншай краіны... Нам гавораць – манэўр [падатковы манэўр у РФ па нафце] будзе, калі будзе, як некаторыя кажуць, больш глыбокая інтэграцыя. А некаторыя прама кажуць – мы гатовыя, каб вы шасьцю абласьцямі ўвайшлі ў склад Расейскай Фэдэрацыі».
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што «сьвятое – гэта сувэрэнітэт». І ўваходжаньня ў склад Расеі «ня будзе ніколі». Пры гэтым ён перакананы, што «абсалютна незалежных дзяржаваў няма».

euroradio.fm/belta.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт