Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі бракуе кваліфікаваных мэдыкаў

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 17.12.2018 10:22
Беларускія ўрачы арыентуюцца на калег з Ізраіля.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com

У Беларусі неабходна распрацаваць новую канцэпцыю разьвіцьця неадкладнай хірургічнай дапамогі, лічыць дырэктар Менскага НПЦ хірургіі, трансплянталёгіі і гематалёгіі Алег Румо.

У аказаньні хірургічнай дапамогі ў Беларусі задзейнічана каля 12 тыс. спэцыялістаў, у тым ліку больш за 1,5 тыс. хірургаў. За апошнія 7-8 гадоў колькасьць выкананых апэрацый вырасла больш чым на 200 тыс., у тым ліку кардыяхірургічных — амаль у 5,5 раза, у траўматалёгіі і артапэдыі — у 3,6 раза.

Разам з тым існуе недахоп высокакваліфікаваных спэцыялістаў, гатовых да аказаньня экстранай хірургічнай дапамогі, — адзначае Алег Румо. Ён прапануе ўлічыць вопыт Ізраіля, Літвы, Украіны, Польшчы і іншых краін, каб распрацаваць у Беларусі канцэпцыю разьвіцьця хірургічнай дапамогі насельніцтву.

Посьпехі ізраільскіх мэдыкаў у галіне неадкладнай медыцыны, у галіне мэдыцыны катастроф, арганізацыі дапамогі пры цяжкіх траўмах адзначыў кіраўнік аддзяла анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Менскага НПЦ хірургіі, трансплянталёгіі і гематалёгіі Аляксандар Дзядзько. Акрамя таго, ён высока ацаніў узровень акушэрскай анестэзіялягічнай дапамогі ў Ізраілі, які назваў «эталённым».

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт