Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія заводы адправяць работнікаў на навагоднія канікулы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.12.2018 15:21
МАЗ адправіцца на навагоднія канікулы з 30 сьнежня па 7 студзеня ўключна.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларускія заводы адправяць работнікаў на навагоднія канікулы
МТЗ адправіў работнікаў на навагоднія канікулы да 9-га чысла. «Адпрацоўваць будзем на працягу года», – тлумачаць на прадпрыемстве. Аналягічная сытуацыя на заводзе «БелАЗ». Тут падаўжаюць выхадныя з-за працяглага адпачынку ў Расеі. FINANCE.TUT.BY пацікавіўся, супрацоўнікі якіх беларускіх арганізацый ня выйдуць на працу адразу пасьля навагодніх сьвятаў.
МАЗ адправіцца на навагоднія канікулы з 30 сьнежня па 7 студзеня ўключна. Гэтыя дні супрацоўнікі будуць адпрацоўваць пазьней, дакладны графік пакуль невядомы. Папярэдне 3 і 4 студзеня пераносяцца на лістапад-сьнежань наступнага года, удакладніў намесьнік гендырэктара МАЗа Пётр Касароў.
Работнікі МТЗ выходзяць на працу 9-га чысла, адпрацоўваць выходныя будуць на працягу года. На БелАЗе навагоднія канікулы працягнуцца па 7 студзеня ўключна.
- Пастановай Савета міністраў дазволена прымаць свае рашэньні. Так як мы экспартна арыентаванае прадпрыемства, арыентаванае на Расею і далёкае замежжа, вырашылі зрабіць выходныя для больш эфэктыўнага выкарыстаньня часу, – расказваюць на БелАЗе.
На гомельскім заводзе ліцьця і нармалей узялі дадатковы выхадны 2-га чысла.
Праца прадпрыемства Гомсельмаш адновіцца восьмага чысла. Ужо вядома, што будуць тры працоўныя суботы – у красавіку, траўні і чэрвені.
«Белкатламаш» адправіў работнікаў у адпачынак з 1 сьнежня па 4 студзеня 2019 года. Навагоднія вакацыі былі тут і раней, але такія працяглыя – упершыню. На прадпрыемстве пацьвярджаюць інфармацыю пра незвычайны рэжым і тлумачаць, што вымушаны прастой зьвязаны з «адсутнасьцю бюджэтнага фінансаваньня».
На БМЗ і Белшыне сёлета канікул няма.
Чытаць цалкам: https://finance.tut.by/news620697.html

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт