Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі можа патанець паліва

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.12.2018 11:04
Пасьля 27 падаражаньняў, беларускія нафтавікі агучылі зьніжэньне цэн на паліва.
Foto: pixabay.com/CC0

Беларуская нафтавая кампанія «Белнафтахім» зьдзівіў карыстальнікаў аўтатранспарту. Фірма заявіла, што зьнізіце цэны на дызпаліва ды бэнзін, калі бягучыя цэны на нафту на сусьветных рынках не зьменяцца ў студзені. Канцэрн абяцае скарачэньне коштаў на дызэльнае паліва і бэнзін на 1 і 2 капейкі адпаведна.

У гэтым годзе ў Беларусі цана на паліва зьмянілася 27 разоў. «Белнафтахім» тлумачыў гэта неабходнасьцю «кампэнсацыі выдаткаў НПЗ па набыцьці вуглевадароднай сыравіны». Кожны раз, цэны дызэльнага паліва ды бэнзіну павялічваліся, як правіла на адну капейку. У выніку агулам паліва падаражала амаль на адну пятую. Пры гэтым у Беларусі паліва адно з самых танных у Эўропе. Літар дызэльнага паліва і 95 бэнзіну каштуе 1,5 рублі.

Экспэрты адзначаюць, што кошты паліва трэба суадносіць да заробкаў. Сярэдні заробак у Беларусі складае менш за тысячу рублёў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт